Сообщить об ошибке
Выделенный фрагмент:
29 кастрычніка ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы Ганаровага прафесара ВДУ, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова пад назвай «Мая Беларусь» (куратар выставы – М. Цыбульскі).
Падрабязней:Персанальная выстава Ганаровага прафесара ВДУ Уладзіміра Пракапцова
29 чэрвеня адбыўся чарговы савет універсітэта. Перш чым перайсці да абмеркавання надзённых пытанняў, рэктар ВДУ імя П.М. Машэрава, доктар эканамічных навук, прафесар Валянціна Васільеўна Багатырова ўручыла выкладчыкам і студэнтам дыпломы, граматы і падзякі.
Першы прарэктар Дзмітрый Анатольевіч Антановіч на савеце ўніверсітэта ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу ВДУ на найлепшыя навукова-даследчыя работы і конкурсу на найлепшыя навукова-даследчыя работы сярод маладых навукоўцаў.
Літаратурны і біялагічны музеі ВДУ імя П.М. Машэрава ў другі раз пацвердзілі статус «народны». Біялагічны музей быў заснаваны ў 1975 годзе і сёлета адзначае свой 45-гадовы юбілей. У аснове яго экспазіцыі – калекцыйныя матэрыялы, сабраныя выкладчыкамі кафедры заалогіі.
Падрабязней:Музеі ВДУ ў другі раз пацвердзілі статус «народны»
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава ужо ў сёмы раз правёў традыцыйную гарадскую акцыю “Праз дыялог моў — да душы, да сэрца”.
Падрабязней:Акцыя “Праз дыялог моў — да душы, да сэрца”. Фота- i вiдэарэпартаж.
21 лютага ВДУ імя П.М. Машэрава адзначыў Дзень роднай мовы. Святочныя акцыі, марафон беларускай паэзіі, круглы стол з удзелам прадстаўнікоў улады, таварыства беларускай мовы, дзеячаў культуры, студэнтаў і выкладчыкаў.
Падрабязней:Дзень роднай мовы ў ВДУ. Фота- і відэарэпартаж ТВУ
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВДУ таксама далучыліся да свята. У нашым універсітэце прайшоў анлайн-марафон «110 год мова гучыць у ВДУ», падчас якога ўдзельнікі чыталі вершы на беларускай мове.
Прадстаўнікі БРСМ і студэнты ваеннай кафедры нашага ўніверсітэта 13 лютага сустрэліся з воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія працуюць у ВДУ імя П.М. Машэрава. Падчас мерапрыемства кожны мог задаць пытанне ці расказаць пра тое, што яго хвалюе.
Падрабязней:Адкрыты дыялог, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2020 года № 7рп «Аб прызначэнні стыпендый аспірантам» на 2020 год стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны аспірантам ВДУ імя П.М. Машэрава.
Падрабязней:Аспірантам ВДУ прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прафесар кафедры гісторыі і сусветнай культуры гістарычнага факультэта ВДУ, доктар мастацтвазнаўства Таццяна Віктараўна Катовіч стала ўладальнікам ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2019» у намінацыі «Сацыяльная сфера».
Падрабязней:Таццяна Катовіч — лаўрэат прэміі «Чалавек года Віцебшчыны — 2019»
Адрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.
Тэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)
Факс: +375 (212) 37-49-59
E-mail: info@mail-vsu.by