Навуковая бібліятэка – адно з вядучых структурных падраздзяленняў універсітэта, інфармацыйны і культурны цэнтр.

Місія бібліятэкі заключаецца ў забеспячэнні бібліятэчна-інфармацыйнай падтрымкай адукацыйнай, навуковай, інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, распаўсюджванні ўніверсальных ведаў і інфармацыі, асвеце студэнцкай моладзі.

Мэтай бібліятэкі з'яўляецца эфектыўнае абслугоўванне чытачоў на аснове кіравання кніжным фондам і забеспячэння доступу да інфармацыйных рэсурсаў універсітэта, краіны, міжнароднай супольнасці шляхам уваходжання ў сусветную інфармацыйную прастору.

Сайт навуковай бібліятэкі ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» – http://lib.vsu.by

Асноўныя задачы Бібліятэкі:

  1. Стварыць сучасную інфармацыйную інфраструктуру, якая забяспечыць усім катэгорыям карыстальнікаў якасны, максімальна хуткі і эфектыўны доступ да любых інфармацыйных рэсурсаў, неабходных у адукацыйнай, навуковай або прафесійнай дзейнасці.
  2. Рацыянальна камплектаваць адзіны фонд бібліятэкі ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі ўніверсітэта, пастаянна падтрымліваючы сувязь з усімі структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта.
  3. Працягваць аўтаматызацыю бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў і працу па стварэнні электроннай бібліятэкі.
  4. Праводзіць навукова-даследчую, метадычную працу (аналітычную, арганізацыйную, кансультацыйную) па ўдасканаленні ўсіх напрамкаў дзейнасці бібліятэкі. Наладжваць творчыя і канструктыўныя адносіны з іншымі бібліятэкамі, умацоўваць пазіцыі бібліятэкі – абласнога метадычнага цэнтра бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі Віцебскай вобласці.
  5. Супрацоўнічаць з рэспубліканскімі і міжнароднымі бібліятэчнымі карпарацыямі, аб'яднаннямі, асацыяцыямі і іншымі арганізацыямі для найбольш поўнага прадастаўлення карыстальнікам сусветных інфармацыйных рэсурсаў.
  6. Ствараць і прапаноўваць сучасныя інфармацыйныя прадукты, паслугі і сэрвісы, якія задавальняюць індывідуальныя адукацыйныя і навуковыя патрэбы карыстальнікаў.
  7. Павышаць прафесійны ўзровень, развіваючы навучанне супрацоўнікаў бібліятэкі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі і прафесійнымі стандартамі.
  8. Павышаць інфармацыйную культуру, развіваць інфармацыйныя кампетэнцыі студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў.
  9. Падтрымліваць спрыяльны імідж і высокі ўзровень арганізацыйнай культуры бібліятэкі.
  10. Мадэрнізаваць і развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу бібліятэкі.
  11. Паляпшаць якасць на ўсіх стадыях працэсаў сістэмы менеджменту якасці.
IMG 2950 IMG 3922
IMG 3954 IMG 3943

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"