Навіны

Аспірантам ВДУ прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2020 года № 7рп «Аб прызначэнні стыпендый аспірантам» на 2020 год стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны аспірантам ВДУ імя П.М. Машэрава.

Таццяна Катовіч — лаўрэат прэміі «Чалавек года Віцебшчыны — 2019»

Прафесар кафедры гісторыі і сусветнай культуры гістарычнага факультэта ВДУ, доктар мастацтвазнаўства Таццяна Віктараўна Катовіч стала ўладальнікам ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2019» у намінацыі «Сацыяльная сфера».

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусі наведаў ВДУ. Фота- і відэарэпартаж ТВУ

Міністр адукацыі 3 лютага наведаў ВДУ. Ігар Карпенка прадставіў калектыву новага рэктара Валянціну Васільеўну Багатырову, бліжэй пазнаёміўся са стратэгіяй развіцця ўніверсітэта, яго асаблівасцямі, дасягненнямі і значнымі праектамі.

Заснаванне Беларуска-германскай гістарычнай камісіі

З 30-га студзеня па 1-га лютага адбылося ўстаноўчае паседжанне Беларуска-германскай гістарычный камісіі. У складзе Камісіі 16 гісторыкаў з Беларусі і Германіі, у тым ліку і дэкан гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, доктар гістарычных навук, прафэсар В.А. Космач.

Валанцёры ВДУ на каляднай вечарыне

9 студзеня ў інтэграцыйнай святліцы парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася калядная вечарына для ўдзельнікаў Клуба для людзей з інваліднасцю пры Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Са святам Божага Нараджэння і Новым годам іх павіншавалі і валанцёры ВДУ.

Адкрыццё выставы «16-е Латвійскае трыенале медальернага мастацтва»

20 лістапада пры садзеянні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Клуба медальернага мастацтва Латвіі, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі і ВДУ імя П.М. Машэрава ў Мінску адбылося адкрыццё выставы «16-е Латвійскае трыенале медальернага мастацтва».

Фестываль беларускага слова адбыўся ў ВДУ

15 лістапада ў ВДУ імя П.М. Машэрава пачаўся Фестываль беларускага слова, арганізатарам якога стаў філалагічны факультэт. Адкрыла фестываль музычна-літаратурная імпрэза-роздум да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, былога выкладчыка нашага ўніверсітэта А.М. Канапелькі.

Рэспубліканская канферэнцыя ў ВДУ. Фота- і відэарэпартаж ТВУ

20 лістапада зацікаўленыя выкладчыкі, навукоўцы і студэнты ўжо ў трэці раз сустрэліся ў ВДУ імя П.М. Машэрава на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце". Падрабязней.

Выстава “Пашпарт латвійскай графікі”

18 лістапада на мастацка-графічным факульцеце ВДУ імя П.М. Машэрава адбылося адкрыццё выставы кафедры графікі Латвійскай акадэміі мастацтваў “Пашпарт латвійскай графікі”. У прасторы былі прадстаўлены каля 30 графічных твораў у розных тэхніках друку.

ЧИТАТЬ ВСЕ

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"