З 11 па 15 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый праходзіў традыцыйны Фестываль беларускага слова. Адкрыла фестываль святочная праграма, падчас якой у гледачоў была выдатная мажлівасць пазнаёміцца з легендай пра чароўны камень Мемарэт.

3 лістапада ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава «Аляксандр Карпан (1953-2016). Adagio. Акварэль», прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака. Аляксандр Карпан выкладаў на мастацка-графічным факультэце ВДУ.

З 90-гадовым юбілеем Віктара Ніканавіча Вінаградава павіншаваў Ганаровы прафесар ВДУ імя П.М. Машэрава,  Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, выпускнік мастацка-графічнага факультэта Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.

11-га кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Галуза Іларыён Віктаравіч, дацэнт кафедры інжынернай фізікі, прыняў удзел у мерапрыемстве.

6-га кастрычніка ў выставачнай прасторы Суражскай сярэдняй школы імя М.П.Шмырова адбылося адкрыццё выставы дыпломных работ студэнтаў мастацка-графічнага факультэта, кафедры выяўленчага мастацтва пад назвай «Шляхі да творчасці».

13-га верасня адміністрацыя, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава далучыліся да рэспубліканскай акцыі і на роднай мове напісалі дыктоўку, прымеркаваную да Дня народнага адзінства.

7-га верасня ў галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё персанальнай выставы вядомага беларускага мастака, прафесара кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі ВДУ Вячаслава Шамшура.

Дацэнты кафедры выяўленчага мастацтва С.М.Сотнікаў і М.Л.Цыбульскі прынялі ўдзел ў рабоце журы 13 міжнароднага пленэра-конкурса юных жывапісцаў «Палітра Прыдзвіння», які быў арганізаваны наваполацкай Дзіцячай мастацкай школай імя І.Ф.Хруцкага.

19 мая ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адкрылася выстава твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Арт-лінія». Куратарам дадзенага праекта выступіла магістрант ВДУ спецыяльнасці «Арт-менеджмент» Анастасія Зайцава.

5-го мая ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбылося адкрыццё мастацкага праекта «Графіка». Куратар выставы – Анастасія Зайцава, магістрант спецыяльнасці мастацтвазнаўста ВДУ імя П.М. Машэрава.

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"