Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава – гэта сучасны культурна-адукацыйны цэнтр, у якім удала спалучаюцца векавыя традыцыі і інавацыі вышэйшай школы.
Універсітэт з'яўляецца шматпрофільнай установай вышэйшай адукацыі, дзе вядзецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па самых сучасных, прэстыжных і запатрабаваных спецыяльнасцях.
Якасць адукацыі адпавядае міжнародным стандартам, з'яўляецца сур'ёзнай заяўкай на поспех і ўдалай інвестыцыяй у будучыню моладзі. Высокі ўзровень падрыхтоўкі забяспечваюць таленавітыя педагогі-навукоўцы ўніверсітэта.
ВДУ імя П.М. Машэрава гатовы стаць выдатнай стартавай пляцоўкай у свет вялікай навукі, падмуркам для асобаснага росту і развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу.

Гонар універсітэта – навуковыя школы, якія рэалізуюць заданні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, матывуюць студэнтаў да ўдзелу ў міжнароднай праектна-грантавай дзейнасці і да павышэння ўзроўню адукацыі ў магістратуры і аспірантуры.
Прызнанню ВДУ на міжнародным узроўні спрыяе міжнародная дзейнасць, накіраваная на інтэрнацыяналізацыю вышэйшай адукацыі і павышэнне яе якасці. Гэта дасягаецца за кошт прадуктыўнага ўстанаўлення партнёрскіх адносін з вядучымі замежнымі адукацыйнымі ўстановамі, інтэнсіўнага развіцця праграм студэнцкай і выкладчыцкай акадэмічнай мабільнасці, актыўнага міжнароднага навуковага супрацоўніцтва, годнага прадстаўлення ўніверсітэта ў міжнародных асацыяцыях, аб'яднаннях і рэйтынгах.
Адным з асноўных вектараў развіцця ўніверсітэта ва ўмовах дыверсіфікацыі адукацыі з'яўляецца дыстанцыйная форма навучання, якая прадугледжвае рэалізацыю і ўдасканаленне перспектыўных інавацыйных адукацыйных тэхналогій.
ВДУ сёння – гэта высокі ўзровень прафесіяналізму, глыбокія навуковыя веды, шырокі дыяпазон сацыякультурнага ўзаемадзеяння, гарантыя паспяховай самарэалізацыі.
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва і сумесных праектаў.

IMG 0010

 

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"