Сообщить об ошибке
Выделенный фрагмент:
З 23 па 27 лістапада на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М. Машэрава ўжо ў шосты раз адбыўся традыцыйны Фестываль беларускага слова. Асаблівасць сёлетняга фестывалю ў тым, што ўсе мерапрыемствы праходзілі ў анлайн-фармаце.
Выстава «Традыцыі і сучаснасць» прымеркавана да 110-гадовага юбілею ВДУ імя П.М. Машэрава і прадстаўляе гледачам творы выкладчыкаў, супрацоўнікаў розных кафедр мастацка-графічнага факультэта.
29 кастрычніка ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы Ганаровага прафесара ВДУ, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова пад назвай «Мая Беларусь» (куратар выставы – М. Цыбульскі).
29 чэрвеня адбыўся чарговы савет універсітэта. Перш чым перайсці да абмеркавання надзённых пытанняў, рэктар ВДУ імя П.М. Машэрава, доктар эканамічных навук, прафесар Валянціна Васільеўна Багатырова ўручыла выкладчыкам і студэнтам дыпломы, граматы і падзякі.
Першы прарэктар Дзмітрый Анатольевіч Антановіч на савеце ўніверсітэта ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу ВДУ на найлепшыя навукова-даследчыя работы і конкурсу на найлепшыя навукова-даследчыя работы сярод маладых навукоўцаў.
Літаратурны і біялагічны музеі ВДУ імя П.М. Машэрава ў другі раз пацвердзілі статус «народны». Біялагічны музей быў заснаваны ў 1975 годзе і сёлета адзначае свой 45-гадовы юбілей. У аснове яго экспазіцыі – калекцыйныя матэрыялы, сабраныя выкладчыкамі кафедры заалогіі.
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава ужо ў сёмы раз правёў традыцыйную гарадскую акцыю “Праз дыялог моў — да душы, да сэрца”.
21 лютага ВДУ імя П.М. Машэрава адзначыў Дзень роднай мовы. Святочныя акцыі, марафон беларускай паэзіі, круглы стол з удзелам прадстаўнікоў улады, таварыства беларускай мовы, дзеячаў культуры, студэнтаў і выкладчыкаў.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВДУ таксама далучыліся да свята. У нашым універсітэце прайшоў анлайн-марафон «110 год мова гучыць у ВДУ», падчас якога ўдзельнікі чыталі вершы на беларускай мове.
Адрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.
Тэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)
Факс: +375 (212) 37-49-59
E-mail: vsu@vsu.by