Навукова-даследчы сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем ВДУ імя П.М. Машэрава, які аб'ядноўвае і каардынуе навуковую і інавацыйную дзейнасць усіх структурных падраздзяленняў універсітэта, што выконваюць і забяспечваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі.

Гісторыя навукова-даследчага сектара цесна звязана з гісторыяй развіцця самога ўніверсітэта. Пасля надання ўстанове статусу ўніверсітэта (1995) роля навукі на факультэтах і кафедрах значна ўзрасла. Наспела неабходнасць у стварэнні адзінай структуры, якая б курыравала навуковую дзейнасць ва ўніверсітэце. Велізарная праца па арганізацыі такой структуры была праведзена кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам Дарафеевым Анатолем Максімавічам.

3 мая 2000 г. загадам рэктара № 66-к па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь быў створаны навукова-даследчы сектар (НДС) са штатным раскладам з пяці чалавек: начальнік, вядучы бухгалтар, вядучы эканаміст і два вядучыя інжынеры.

Першым начальнікам НДС была прызначана кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Алейнікава Таццяна Рыгораўна. З 2002 па 2009 гг. навукова-даследчы сектар узначальваў кандыдат геолага-мінералагічных навук, дацэнт А.М. Галкін, з 2009 па 2014 – кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.Л. Дзядзінкін, з 2015 года – кандыдат геолага-мінералагічных навук, дацэнт І.А. Красоўская.

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"