Менавіта з гэтых паэтычных радкоў пачалася літаратурная імпрэза, якая адбылася 24 лютага ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ВДУ імя П.М. Машэрава. Удзельнікі і прысутныя – студэнты факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Мерапрыемства было падрыхтавана студэнтамі 21 групай пад кіраўніцтвам куратара – дацэнта кафедры літаратуры Ганны Віктараўны Навасельцавай.

Для выразнага прачытання былі абраны вядомыя творы пісьменнікаў-франтавікоў, а таксама аўтараў, якія раскрывалі ваенную тэму па ўспамінах маленства або падлеткавага ўзросту. Прагучалі вершы Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна, Пімена Панчанкі, Анатоля Вярцінскага, Рыгора Барадуліна і іншых. Не абдзялілі ўвагай выступоўцы і знакамітую быкаўскую прозу, якая каларытна перадае псіхалагічны малюнак ваеннага часу.

Была пастаўлена творчая мэта: паглядзець на рэчаіснасць Вялікай Айчыннай вайны вачыма яе сведкаў і ўдзельнікаў. І, думаецца, гэта мэта аказалася дасягнутай. Сваімі ўражаннямі падзялілася адна з удзельніц мерапрыемства, студэнтка Кацярына Кавальчук, якая прачытала ўрывак з аповесці «Жураўліны крык» Васіля Быкава: «Урывак быў абраны мной не выпадкова. Яшчэ ў школе, калі мы чыталі прозу Быкава, мяне вельмі закранула гэта аповесць. Яе галоўныя героі прымаюць няроўны бой з ворагам… Усё адбываецца так, што нельга не задумацца пра тое, якім чынам вайсковы подзвіг пераходзіць у чалавечую самаахвярнасць…».

Дзякуючы такім мерапрыемствам, можна смела сказаць, што ніхто не забыты, нішто не забыта.

1 2
3 5  
7 8
9 10
11 12

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"