15 сакавіка наша краіна адзначае вялікае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень быў прыняты асноўны закон нашай дзяржавы – Канстытуцыя. Яна з’яўляецца галоўнай прававой апорай суверэннай краіны, надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячвае сацыяльную абарону і дабрабыт насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый беларускага народа. Гэты дакумент надзейна абараняе правы і свабоды чалавека, стварае ўмовы для поўнага раскрыцця асобы.

Кожны з нас павінен шанаваць закладзеныя ў асноўным законе краіны агульнанацыянальныя каштоўнасці і рабіць усё магчымае для росквіту роднага краю.

Напярэдадні гэтага значнага свята ВДУ імя П.М. Машэрава стаў пляцоўкай для шматлікіх мерапрыемстваў.

11 сакавіка ва ўніверсітэце адбылася сустрэча працоўнага і студэнцкага калектываў з членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Таццянай Аўтуховай. Там былі закрануты пытанні канстытуцыйнай рэформы, унясення змяненняў у сферу дзяржаўнай улады па размеркаванні паўнамоцтваў паміж рэспубліканскімі і мясцовымі органамі кіравання, аб наданні статусу канстытуцыйнага органа Усебеларускаму народнаму сходу.

5 6

12 сакавіка на базе юрыдычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава адбыўся выніковы тур абласной алімпіяды сярод школьнікаў «Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці». Удзельнікамі першага (раённага) этапа алімпіяды дыстанцыйна сталі каля 800 вучняў са школ горада Віцебска і Віцебскай вобласці, другога – 16 вучняў 9 – 11 класаў рэгіёна.

7 8

15 сакавіка ў ВДУ адбылася святочная акцыя, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Студэнты прымалі ўдзел у тэматычнай віктарыне, разгадвалі крыжаванку і дарылі музычныя віншаванні.

1 2
3 4

Таксама ў гэты дзень ва ўніверсітэце адбылася сустрэча працоўнага і студэнцкага калектываў з членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльнаму развіццю Юрыям Дзеркачам.

IMG 2706 IMG 9867

Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ужо ў восьмы раз стаў ініцыятарам традыцыйнай гарадской акцыі «Праз дыялог моў – да душы, да сэрца». У гэтым годзе яе ўдзельнікі – вучні школ Віцебска – пісалі дыктант на рускай або беларускай мовах.

Студэнцкі савет запрашае студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВДУ прыняць удзел у віктарыне, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычны факультэт стаў пляцоўкай для навукова-практычнай канферэнцыі «Рэфармаванне канстытуцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь: праблемы праватворчасці і правапрымянення».

Юрыдычная клініка «Лабараторыя прававога інфармавання» сумесна з рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Віцебскай вобласці запускае тыматычную святочную віктарыну ў Instagram-акаўнце юрыдычнага факультэта.

Навуковая бібліятэка прапануе пазнаёміцца са спецыяльнай літаратурай на кніжных выставах «Беларуская дзяржаўная ідэалогія – аснова грамадскага яднання».

На ўсіх факультэтах і ў інтэрнатах ВДУ запланаваны куратарскія і інфармацыйныя гадзіны, прававыя гульні і круглыя сталы.

©Аддзел медыякамунікацый «Медыяцэнтр ВДУ»

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"