20 мая адбылася асветніцка-валанцёрская паездка па гістарычных мясцінах Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Студэнты і выкладчыкі ФГіМК пабывалі ў в. Бычкі, у якой нарадзіўся знакаміты беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. У музеі-сядзібе прайшла экскурсія. Колішняя хата, у якой да 1940 года жыў пісьменнік, была пабудавана У.Х. Быкавым. З 1976 года яна пуставала і ў 2003 годзе была разабрана па прычыне старасці, а на яе месцы была ўзведзена дакладная копія. Сёння на тэрыторыі сядзібы можна ўбачыць хату, хлеў, гумно, дрэвы, пасаджаныя бацькам пісьменніка.

У хаце знаходзіцца этнаграфічна-бытавая экспазіцыя, у якой прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку (альбо іх аналагі), якімі карысталася сям’я Быкавых. Захоўваюцца таксама кнігі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, іншых дзяржаў. Сярод экспанатаў — копіі малюнкаў Васіля Быкава, стужка ганаровага жыхара Ушацкага раёна, асабістыя рэчы пісьменніка.

Студэнты і выкладчыкі заняліся акультурваннем сядзібы. Каля музея і памятнага знака, які пастаўлены на месцы сапраўднай хаты пісьменніка, былі пасаджаны кветкі. Пасля працы каля пачатковай школы, у якой калісьці вучыўся пісьменнік, кожны жадаючы прачытаў свой любімы ўрывак з твораў Васіля Быкава.

Наступным месцам паездкі сталі Ушацкія могілкі, на якіх побач са сваёй маці быў пахаваны знакаміты беларускі паэт Рыгор Барадулін. Паэт пры жыцці не раз казаў, што хоча, каб месцам яго апошняга спачыну стала малая Радзіма. Студэнты і выкладчыкі ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць вялікага песняра Беларусі.

У канцы паездкі студэнтка 1 курса спецыяльнасцi «Гiсторыя i грамадазнаўчыя навукi» Агафонава Віялета правяла экскурсію па мемарыяльным комплексу «Прарыў» — помнiку партызанскай славы. Таксама на яго базе прайшло мерапрыемства «Вайна вачамі пісьменніка і сучаснага чалавека».

1 2
3 4
5 6
7 8
9 10

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"