Сучасная Беларусь і яе асаблівасці

Беларусь – краіна, якая размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы і тэрытарыяльна мяжуе з пяццю дзяржавамі: на захадзе – з Польскай Рэспублікай, на паўночным захадзе – з Літвой, на поўначы – з Латвіяй і Расіяй, на поўдні – з Украінай, а на ўсходзе і паўночным усходзе – з Расійскай Федэрацыяй.

Афіцыйная назва дзяржавы – Рэспубліка Беларусь.

 

2b4f4341476aed5ea00bcfe55507ad6f

З 1994 года Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай, а пост Прэзідэнта краіны займае Аляксандр Лукашэнка. Афіцыйнай валютай з'яўляецца беларускі рубель.

Беларусь – краіна, у якой актыўна развіваецца і падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні сельская гаспадарка.

Сталіцай і найбуйнейшым горадам краіны з'яўляецца сучасны еўрапейскі горад Мінск, насельніцтва якога складае 1 млн 992,7 тыс. чалавек. Гэта буйны транспартны цэнтр: тут ёсць міжнародны аэрапорт, вялікі чыгуначны вакзал і аўтавакзал, метро.

7721e6f1c82f0258afa2bbad8c732ea6

 

Герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь

Сімвалы дзяржаўнай незалежнасці краіны – беларускі сцяг, гімн і герб.

Беларускі сцяг складаецца з дзвюх гарызантальных палос чырвонага і зялёнага колеру і вертыкальна размешчанага злева чырвонага беларускага арнаменту на белым фоне.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь – гэта контур межаў краіны зялёнага колеру ў промнях сонца, якое ўзыходзіць над зямлёй. Наверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены каласамі пшаніцы, канюшынай і кветкамі лёну. Пшанічна-кветкавы вянок тры разы абвіты стужкай чырвона-зялёнага колеру, а ў цэнтры на фоне стужкі размешчаны залацісты надпіс «Рэспубліка Беларусь».

535a2f03dbe1650f2ae38c34e9fef869

Гімн Рэспублікі Беларусь – гэта музычны твор, кампазітарам якога з'яўляецца Нестар Сакалоўскі, а аўтарамі слоў – Міхаіл Клімковіч і Уладзімір Карызна. За аснову гімна была ўзята музыка афіцыйнага гімна БССР. Тэкст дзяржаўнага гімна робіць акцэнт на суверэннасці Беларусі, міралюбнасці, памяркоўнасці і працавітасці яе народа.

 

Геаграфічнае становішча і прыродныя рэсурсы Беларусі

Галоўная тэрытарыяльная асаблівасць Беларусі – цэнтральна-еўрапейскае геаграфічнае становішча – станоўча ўплывае на эканамічнае супрацоўніцтва з прыгранічнымі рэгіёнамі і іншымі краінамі. Тэрытарыяльна краіна падзелена на шэсць абласцей са сваімі абласнымі цэнтрамі: Мінская, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Гродзенская.

У беларускім ландшафце пераважаюць раўніны, амаль палову тэрыторыі займаюць палі, лугі і лясы. Нашу краіну часта называюць сінявокай, таму што ў Беларусі больш за трынаццаць тысяч вадаёмаў (азёр і рэк) дзівоснай прыгажосці.

ce322dd5cb86448218f0915bdbfde11f

Адна з галоўных водных славутасцяў Беларусі – найбуйнейшае на яе тэрыторыі возера Нарач, плошча якога складае каля 79 квадратных кіламетраў. Яно знаходзіцца ў Мінскай вобласці, у Нарачанскім нацыянальным парку. Самая вялікая колькасць азёр і вядомы нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» размешчаны ў паўночным рэгіёне краіны, які яшчэ часта называюць Беларускім Паазер'ем.

Большая частка беларускіх азёр мае глыбіню не больш за пяць метраў, але глыбіня каля 6 працэнтаў вадаёмаў дасягае 20 метраў і больш. Прыродныя рэсурсы на тэрыторыі Беларусі прадстаўлены 30 відамі карысных выкапняў. На першым месцы сярод энергарэсурсаў знаходзіцца торф. У краіне вялікая колькасць балот, таму радовішчы торфу досыць багатыя ёсць у кожнай вобласці.

Сярод мінеральных выкапняў самымі каштоўнымі багаццямі застаюцца каменная соль і калій. Па запасах калійных угнаенняў рэспубліка ўваходзіць у сусветную пяцёрку пастаўшчыкоў.

 

Беларускі клімат

Умерана-кантынентальны клімат і ўмовы надвор'я Беларусі фарміруюцца пад уздзеяннем атлантычных паветраных мас. У краіне звычайна нядоўгае лета з сярэдняй тэмпературай каля 18–22°C, адносна мяккая, часам халодная зіма, даждлівая восень і вясна. Сярэдняя тэмпература зімой рэдка апускаецца ніжэй – 8 °C. Беларускаму клімату характэрныя рэзкія перапады тэмператур у любы сезон.

 

Насельніцтва Рэспублікі Беларусь

На сённяшні дзень у Беларусі пражывае каля 9,5 мільёнаў чалавек. З 90-х гг. колькасць насельніцтва краіны паступова скарачалася, аднак у апошні час назіраецца павелічэнне нараджальнасці, чаму шмат у чым спрыяе дзяржаўная дэмаграфічная палітыка.

Беларусам характэрныя такія рысы, як талерантнасць і гасціннасць.

На сённяшні дзень у рэспубліцы пражываюць розныя нацыянальнасці і народнасці са сваімі рэлігіямі і мовамі. Асноўную масу насельніцтва краіны складаюць беларусы (больше за 80%) На другім месцы – рускія. Таксама ў краіне пражываюць палякі, украінцы, габрэі, армяне і іншыя нацыянальныя меншасці.

Большасць грамадзян Беларусі размаўляюць на рускай мове, хоць у краіне існуе дзве афіцыйныя мовы.

На дзяржаўным узроўні ў краіне падтрымліваецца памяркоўнасць да ўсіх веравызнанняў. Самай распаўсюджанай рэлігіяй з'яўляецца хрысціянства (праваслаўе, каталіцызм, уніяцтва, пратэстантызм). Таксама ў краіне прадстаўлены іўдаізм, іслам, індуізм і іншыя канфесіі.

Турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь вельмі высокі. Усё больш людзей выбіраюць пляжны адпачынак на рэках і азёрах, якімі славіцца наша краіна. Развіццё і арганізацыя турызму ў Беларусі мае высокі ўзровень, а кошт на турыстычныя паслугі дазваляе адпачываць тут і беларусам, і жыхарам Расіі, а таксама гасцям з далёкага і блізкага замежжа. Дзякуючы сваёй чыстай прыродзе і экалогіі, Беларусь валодае перспектывамі хуткага і

плённага развіцця турызму. Гэтаму спрыяюць і нацыянальныя турыстычныя агенцтвы і кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай новых маршрутаў для падарожнікаў.

 

Карысная інфармацыя для турыстаў, якія вандруюць па Беларусі

Беларусь – вельмі спакойная і міралюбівая дзяржава, але падчас наведвання любой краіны неабходна ведаць, куды варта звярнуцца ў надзвычайных сітуацыях.

Усе госці нашай краіны абавязаны мець пры сабе медыцынскую страхоўку. Калі вы захварэлі або маеце патрэбу ў экстранай медыцынскай дапамозе, неабходна патэлефанаваць у страхавую службу, указаную ў медыцынскім полісе, або па тэлефоне хуткай медыцынскай дапамогі – 103.

Калі вы патрапілі ў непрыемную сітуацыю, сталі сведкам або ахвярай злачынства, неабходна звярнуцца ў міліцыю па нумары 102.

Аб пажары можна паведаміць па тэлефоне 101.

Для даведкі аб наяўнасці і раскладзе чыгуначнага транспарту можна звярнуцца па нумары 105, па пытаннях працы аэрапортаў – па тэлефоне 106, аўтавакзал – 114.

Па матэрыялах сайта vetliva.ru

 
 

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"