Кафедрай літаратуры факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый праводзіўся творчы конкурс відэаролікаў і літаратурных работ, прысвечаных культурна-літаратурнай спадчыне Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся вучні IX–XI класаў. На электронную пошту кафедры літаратуры паступіла 138 творчых прац.

У выніку былі вызначаны ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСУ:

1 месца – Якушэнка Ульяна Уладзіміраўна, вучаніца 11 класа ДУА “Расонская сярэдняя школа імя П.М. Машэрава” (за відэаролік «“Бульба” П. Броўкі» ).

 

2 месца – Уласенка Уладзіслаў Сяргеевіч, вучань 10 “Б” класа ДУА “Гімназія №7 г. Віцебска імя П.Я. Кандраценкі” (за відэаролік «Чалавек на вайне – паэтычны водгук на аповесць “Сотнікаў” В. Быкава»); і Лаўрэнаў Сяргей Аляксандравіч, вучань 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Віцебска імя М.М. Громава” (за відэаролік «Твор “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя»).

3 месца – Крывапуст Кацярына Віктараўна, вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Віцебска” (за відэаролік «“Балада аб чатырох заложніках” А. Куляшова»); і Булгакава Кацярына Сяргееўна, вучаніца 11 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Полацка” (за відэаролік «Наш славуты зямляк»).

Асобным дыпломам глядацкіх сімпатый за драматычнае майстэрства і стварэнне яркага нацыянальнага вобраза (відэаролік «“Страцім-лебедзь” М. Багдановіча») адзначана Плескачэўская Маргарыта Андрэеўна, вучаніца 9 класа ДУА “Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна”.

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"