22 снежня ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы «Героі свайго часу» заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кавалера ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў Мікалая Апіёка. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі выставы занялі партрэты, якія былі напісаны мастаком у розныя часы.

Тыпалогія партрэта ў палотнах М. Апіёка вельмі шырокая: парадныя і камерныя партрэты, партрэты-карціны і партрэты-тыпы, гістарычныя і інтымныя партрэты. Выбар таго ці іншага тыпу для мастака быў заўсёды адметным і непаўторным шляхам спасціжэння сваёй мадэлі. Надзвычай важным для стварэння высокамастацкага вобраза Мікалай Апіёк заўжды лічыў працу з натуры.

1 3

Героямі партрэтаў М. Апіёка выступаюць знакавыя персанажы беларускай гісторыі і культуры, імёны якіх назаўжды ўпісаны ў летапіс зямлі беларускай. Адной з цэнтральных у творчасці мастака з'яўляецца серыя партрэтаў «Акцёры і ролі», дзе прадстаўлены вобразы беларускіх акцёраў у гістарычных вобразах. З палотнаў на нас глядзяць героі мінулага: Усяслаў Чарадзей, Вітаўт, Ягайла, Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Мікалай Гусоўскі, Дунін-Марцінкевіч.

Вобразы сваіх герояў Мікалай Апіёк знаходзіць не толькі ў мінулым, але і сярод сучаснікаў. Гэта людзі, якія праявілі сябе і сталі вядомымі ў навуцы, мастацтве, працы і спорце. У напісаных партрэтах мастак увекавечыў рэжысёра Міхаіла Пташука, выдатных акцёраў беларускай сцэны Стэфанію Станюту і Валерыя Раеўскага, музыкантаў Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна, мастакоў Мікалая Назаранку і Леаніда Шчамялёва, герояў спорту Аляксандра Мядзведзя і Дар'ю Домрачаву, касманаўта Алега Навіцкага і іншых. Асобная старонка ў партрэтным жанры – партрэты ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля адкрыцця выставы адбылася сустрэча М. Апіёка са студэнтамі мастацка-графічнага факультэта, дзе ў камерным фармаце мастак распавёў пра асноўныя свае творы, падзяліўся творчым і жыццёвым вопытам з маладым пакаленнем.

5 6
2 3

7

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"