Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта!

3 ліпеня ўся наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. Менавіта 75 гадоў таму ў гэты дзень у ходзе беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» сталіца Рэспублікі Беларусь, горад-герой Мінск, была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці — гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля светлай і мірнай будучыні.

Мы заўсёды будзем памятаць гераічны подзвіг нашых продкаў, дзякуючы якім можам адзначаць галоўнае свята нашай краіны разам з роднымі.

У гэты важны дзень жадаем вам берагчы нашыя агульныя каштоўнасці і прымнажаць поспех сваёй краіны!

Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

внутрь

Рэктарат

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"