Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта!

15 сакавіка мы адзначаем найважнейшае дзяржаўнае свята —Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыйныя прынцыпы фарміруюць умовы для паспяховага развіцця і росквіту нашай рэспублікі, адкрываюць шырокія магчымасці перад кожным беларусам. Увасабляючы шматвяковыя традыцыі беларускага права, асноўны закон Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае волю і інтарэсы народа, служыць умацаванню дзяржаўнасці, стабільнасці грамадскага ладу, станаўленню грамадзянскай супольнасці.

І ў нас ёсць усе падставы для таго, каб, абапіраючыся на каштоўнасныя арыенціры, замацаваныя ў тэксце нашай Канстытуцыі, вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні.

Паважаныя сябры, заўсёды заставайцеся патрыётамі сваёй краіны, паважайце яе законы, не забывайце сваю гісторыю, шануйце і беражыце мір і стабільнасць у грамадстве!

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"