Дзень Канстытуцыі ў нашай краіне штогод святкуецца 15 сакавіка згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года за №157. Менавіта гэту інфармацыю і расказаў Аляксей Уладзіміравіч на пачатку сустрэчы. Кожны прадстаўнік студэнцкага савета свайго факультэта звярнуўся да кіраўніка нашай альма-матар з пажаданнямі, прапановамі і просьбамі, у тым ліку расказаў аб праблемах, што яго хвалююць. Былі закрануты шматлікія пытанні: пражыванне ў студэнцкіх інтэрнатах, арганізацыя харчавання ў карпусах, вучэбныя планы, культурнае жыццё і шмат іншых. 

IMG 4736

Таксама былі разгледжаны ідэі развіцця іміджу ВДУ па некалькіх напрамках. Рэктар быў прыемна здзіўлены зацікаўленасцю хлопцаў і дзяўчат ва ўдасканаленні вучэбнага працэсу, адказаў на ўсе пытанні і нават даў моладзі некалькі каштоўных парад: «Вучэбны працэс – гэта не толькі чытанне кніг і наведванне лекцый. Ацэнка вас як будучых спецыялістаў і асоб пачынаецца з унутранага пазнання сябе. Ад імкнення і матывацыі залежыць развіццё сваёй культуры і камунікабельнасці з прадстаўнікамі іншых краін. У сучасным свеце камунікацыя адыгрывае значную ролю. Вучыцеся працаваць у камандзе. Перш за ўсё трэба станавіцца прафесіяналамі. Наша з вамі справа – вучыць і вучыцца! І гэта трэба рабіць з задавальненнем». Сустрэча прайшла плённа. Актывісты выказалі спадзяванне, што падобныя пасяджэнні будуць праводзіцца рэгулярна

IMG 4724

IMG 4730

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"