Календарь событий

 

21 лютага у Віцебскім Мастацкім музеі адкрылася юбілейная выстава вядомага беларускага мастака, прафесара, сябра Беларускага саюза мастакоў Вячаслава Шамшура “Пад блакітам нябёсаў”.

0мал 0 мал

Вячаслаў Шамшур нарадзіўся 20 жніўня 1942 года ў в.Пціцкія Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. У 1965-1970  – вучыўся на мастацка-графічным факультэцеВіцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава ў Р. Клікушына, І. Сталярова, А. Гаўрушкі. З 1970 годапрацуе ў Віцебскім педінстытуце. У 1980 годзе абараніў дысертацыю з прысваеннем вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства. У 1984 годзе ВАКам СССР прысвоена вучонае званне дацэнта у 1993 –вучонае званне прафесара. З 1986 года рэгулярна ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. З 1986 па2004 – загадчык кафедры методыкі выкладання выяўленчага мастацтва Віцебскага педінстытута (з 2001 года – кафедры мастацтваў ВДУ імя П.М.Машерава).

1бол

2 3

Узнагароджаны  Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР (1982), Прысвоена званне “Выдатнік народнай асветы БССР”(1983), адзначаны спецыяльным прызам Полацка-Віцебскай епархіі за лепшыя мастацкія творы, прысвечаныя духоўнаму адраджэнню асобы (1992).  Даследуе гісторыю беларускага мастацтва першай паловы ХХ стагоддзя, творчасць сучасных віцебскіх мастакоў. Аўтар манаграфіі “Празднества революции“, вучэбнага дапаможніка  “Лінарыт. Мастацтва і тэхніка”, раздзелаў у “Гісторыі беларускага мастацтва”,артыкулаў у “ЭЛіМБел”, навуковых часопісах, перыядычным друку. Працуе ў розных тэхніках станковай графікіі жывапісе. Асноўныя працы выкананы ў тэхніцы лінагравюры, пастэлі і алейным жывапісе. Удзельнік вялікай колькасці пленэраў, сярод якіх міжнародны мастацкі пленэр “Усход-Захад” у г. Горліцэ (Польшча) (2000, 2004, 2011), рэспубліканскія пленэры, прысвечаныя У. Караткевічу (2005, 2017), Р. Барадуліну (2006), Н. Ордзе (2006) Я. Драздовічу (2007), В. Быкаву (2008, 2012, 2013), І. Хруцкаму (2008), Я. Баршчэўскаму (2009), Э. Плятэр (2010) і інш.

4бол 2

5 6

Пастэль, у якой Вячаслаў Шамшур актыўна і плённа працуе з пачатку 1990-х гадоў, ў яго творчасці набыла жывапісную дэкаратыўнасць, кампазіцыйную архітэктанічнасць і падкрэслена аўтарскае гучанне. Адмовіўшыся ад растушоўкі, як ад асноўнага тэхнічнага прыёму пастэлі, з дапамогай якога звычайна перадаваліся тонкія пераходы колеру і тону, мастак аддаў перавагу выразнаму штрыху, як асноўнаму сродку эмацыянальнай выразнасці і дынамічнай экспрэсіўнасці. 

7бол

28056130 351920815294134 7670837247801193625 n 28058643 351938545292361 6309221685185956992 n

У творчасці В. Шамшураможнаказацьі праасаблівуюаўтарскую паэтыку. Яна абумоўлена не толькі пэўнай сістэмай ўлюбёных тэм і матываў, апавядальнасцю вобразнага ладу, але і абапіраецца  на адметную індывідуальную драматургію прасторы у яго краявідах.  Важнай і адметнай рысай пейзажаў В. Шамшура з’яўляецца іх выразная кампазіцыйнасць. Яе ствараюць не толькі дакладна вызначаная архітэктоніка ўласна кампазіцыйных элементаў, трывалая канструкцыя, але і каларыстычныя кантрасты, гульня святла і цені. Нярэдка мастак піша амаль што панарамныя краявіды са складана танальна распрацаваным планамі, з адлюстраваннем эмацыянальна выразнага стану прыроды. Пры гэтым заўжды ў пастэлях мастакавыразна і цікаваарганізаваныпярэдні план кампазіцыі, своеасаблівыўваход у яепрастору і паэтычны свет.  Выкарыстанне нязвыклых ракурсаў, асіметрыі,   элементаў стафажу, якія “ажыўляюць” прастору краявіда,   надаюць асаблівую прыцягальнасць творам В.Шамшура. Кожны яго твор – гэта часцей за ўсё пошукі арыгінальнага кампазіцыйнага прыёму і каларыстычнай інтанацыі, жаданне выразіць шчырую ўлюбёнасць у непаўторную прыгажосць сваёй Радзімы.

28276544 351939238625625 1674102410934947461 n 28276737 351937281959154 4247831552921638748 n
28377943 351937571959125 2712615618786915041 n 28378429 351920858627463 4931447073366958601 n

28167761 351937718625777 6470709191322483530 n

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"