Так называлася культурна-адукацыйная імпрэза, якая прайшла ў межах Тыдня пазнання і творчасці на філалагічным факультэце. Яе арганізатарам выступіў дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства, старшыня абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Юрый Міхайлавіч Бабіч.

IMG 6274 IMG 6287

Удзельнікі творчай сустрэчы — студэнты-філолагі першага і другога курсаў. Падчас імпрэзы яны прадэкламавалі вершы практычна на ўсіх славянскіх мовах: слававацкай (Кацярына Міхаль), чэшскай (Арцём Лонскі і Мікіта Яблыкаў), украінскай (Анастасія Марозава і Наталля Ермакова), сербскай мове (Саша Жынь і Марына Сазонава), македонскай (Анастасія Альхімовіч, Анастасія Вінаградава і Ксенія Шылец), балгарскай (Анастасія Асташчанка), польскай (Даша Мамошына і Кацярына Міхаль). Акрамя таго, прысутныя пачулі гімн на чарнагорскай мове (Лізавета Сямчонак), польскамоўную песню «Sen o przyszłości» (Вольга Кукушкіна) і празаічны ўрывак па-харвацку (Ліда Сушчык). У завяршэнне культурна-адукацыйнай імпрэзы студэнты выканалі беларускамоўную песню «Тры чарапахі».

IMG 6301

IMG 6305 IMG 6308

Авторы: Наталля Ермакова, Анастасія Марозава, Лізавета Сямчонак, студэнткі 2-га курса ФЛФ

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: vsu@vsu.by

Социальные сети:

@ Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"