Адрас: 210038, г. Віцебск,
пр. Маскоўскі, д.33, 3 паверх
Тэл.: +375 33 317 95 08 (МТС)
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
https://www.instagram.com/tlf_vsu/
https://vk.com/uf_vsu
“Ведайце законы і абараняйце правы”
Пра юрыдычны факультэт:
Юрыдычны факультэт быў створаны 26 кастрычніка 1998 года. Факультэт кіруецца амбіцыйнай мэтай – сабраць у аўдыторыях самых таленавітых маладых людзей і зрабіць з іх сапраўдных спецыялістаў у сферы юрыспрудэнцыі.
Выпускнікі юрыдычнага факультэта паспяхова працуюць суддзямі, пракурорамі, адвакатамі, следчымі, натарыусамі, юрысконсультамі, спецыялістамі па кадрах, рэгістратарамі, кіраўнікамі, медыятарамі...
Свае веды і вопыт студэнтам перадаюць дактары і кандыдаты навук, у ліку якіх асобы, удастоеныя дзяржаўных узнагарод, а таксама паспяховыя юрысты-практыкі.
Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў навучанне на юрыдычным факультэце – практыка-арыентаванае. З 2023 года на факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка навучэнцаў на ўмовах дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Падчас вучобы студэнты праходзяць розныя віды практык. Для рэалізацыі гэтай задачы факультэтам заключаны больш за 35 дагавораў з установамі і арганізацыямі розных абласцей Рэспублікі Беларусь. Студэнты юрыдычнага факультэта з’яўляюцца пазаштатнымі супрацоўнікамі пракуратур г. Віцебска і Віцебскай вобласці, Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, Віцебскай мытні, упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
На юрыдычным факультэце створаны і паспяхова дзейнічае кластар у сферы прафілактыкі і барацьбы з кіберзлачыннасцю. Гэта ўнікальнае ў Рэспубліцы Беларусь аб’яднанне, у якое ўваходзяць прадстаўнікі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, УУС Віцебскага аблвыканкама, ААТ «Белінвестбанк», юрыдычнага факультэта, факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій ВДУ імя П.М. Машэрава.