Адрас: 210038, г. Віцебск,
Маскоўскі праспект, 33/2.
Тэл.: (8-0212) 42 83 58
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Юрыдычны факультэт створаны 26 кастрычніка 1998 года. Сёння на факультэце займаюцца звыш паўтары тысячы студэнтаў. З 10 студзеня 2007 года па цяперашні час юрыдычны факультэт узначальвае дацэнт, кандыдат філасофскіх навук Бачкоў Аляксандр Аляксандравіч. Навучальны працэс забяспечваюць універсітэцкія кафедры і тры факультэцкія кафедры: гісторыі і тэорыі права, грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу, крымінальнага права і крымінальнага працэсу. Студэнты факультэта неаднаразова станавіліся прызёрамі рэспубліканскай міжуніверсітэцкай алімпіяды па прававых навуках, міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Практычная падрыхтоўка будучых юрыстаў ажыццяўляецца на аснове доўгатэрміновых дамоў з больш чым з дзесяццю базамі навучальных і вытворчых практык. Сярод іх – суды, пракуратура, адвакатура, натарыят, УУС Віцебскага аблвыканкама, Віцебская мытня і інш. Актыўны ўдзел студэнты юрыдычнага факультэта прымаюць і ў спартыўным жыцці ўніверсітэта. Неаднаразова каманда факультэта займала прызавыя месцы ва ўніверсітэцкіх спаборніцтвах па баскетболе і валейболе.

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"