Адрас: 210038, г. Віцебск,
Маскоўскі праспект, 33.
Тэл.: +375 212 58 58 36, 
мтс +375 33 317 95 02
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Сайт: fmiit.vsu.by

Самастойна факультэт працуе з 1976 года пасля падзелу фізмата на фізічны і факультэт матэматыкi і iнфармацыйных тэхналогій. Сёння факультэт рыхтуе спецыялістаў па двух асноўных напрамках: прыродазнаўчыя (спецыяльнасць «прыкладная матэматыка») і педагагічны (спецыяльнасці «Матэматыка. Фізіка»; «Матэматыка. Інфарматыка»). Педагагічная спецыяльнасць з'яўляецца традыцыйнай. Выпускнікі набываюць кваліфікацыю «выкладчык», яны заўсёды запатрабаваны ў навучальных установах Віцебска і вобласці.

Сёння факультэт супрацоўнічае з Маскоўскім, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўнымі ўніверсітэтамі, Інстытутамі матэматыкі НАН Украіны і Беларусі, а таксама з універсітэтамі Кітая, Францыі, Іспаніі, Польшчы, Паўднёвай Карэі, Германіі, Венгрыі, Чэхіі і інш. Вучоныя факультэта працуюць у якасці аглядальнікаў у міжнародных часопісах ЗША, Германіі, Англіі, з'яўляюцца членамі міжнародных матэматычных таварыстваў.

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"