Студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава прымаюць удзел у новым рэспубліканскім сельскагаспадарчым працоўным праекце БРСМ і РУП «Талачынскі кансервавы завод». На цяперашні час тут на ўборцы чырвоных парэчак задзейнічана амаль 60 чалавек, з іх 17 — прадстаўнікі ВДУ імя П.М.Машэрава.