Календарь событий

 

Трэцяга снежня ў нашым ўніверсітэце распачаўся Фестываль беларускага слова, арганізатарамі якога выступілі філалагічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава і дэпутацкая група «Белая Русь» Віцебскага абласнога савета дэпутатаў.

Урачыста адкрыўся фестываль у актавай зале галоўнага корпуса спектаклем-калажом па матывах камедыі У. Бутрамеева «Новыя прыгоды Несцеркі». Яго ўдзельнікамі сталі студэнты-філолагі першага і чацвёртага курсаў. Акрамя таго, адну з роляў — багатага пана Пшэбыеўскага — выканаў замежны студэнт, хлопец з Туркменістана Бабамырат Піргулыеў (раней ён ужо ўдзельнічаў у беларускамоўным спектаклі «Паўлінка на новы лад»).

IMG 7482

IMG 7410 IMG 7418
IMG 7580 IMG 7615

«Ідэю паставіць на ўніверсітэцкай сцэне спектакль менавіта па гэтай п’есе падказала нам дацэнт кафедры літаратуры Вольга Іванаўна Русілка. Калі прачыталі камедыю, то нам падалося, што згаданыя ў ёй падзеі  атаясамліваюцца з нашым жыццём. Як ні дзіўна, мы не ставілі за мэту данесці да гледачоў нейкую надзвычай глыбокую думку. Галоўнае, да чаго імкнуліся, каб прысутныя проста адпачылі і атрымалі асалоду ад пастаноўкі», — пракаментавала рэжысёр спектакля, чацвёртакурсніца Крысціна Дайлідзёнак.  

У другі дзень фестывалю сапраўдным падарункам для студэнтаў-філолагаў стала сустрэча з пераможцай Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года — 2017» Святланай Румянцавай. Выпускніца нашага ўніверсітэта спачатку расказала прысутным пра сябе з дапамогай візітоўкі, якую ў свой час і дэманстравала на конкурсе. Затым з цікавасцю хлопцы і дзяўчаты слухалі яе публічнае выступленне «Настаўнік учора, сёння, заўтра». Але больш за ўсё ўразіў студэнтаў-філолагаў міні-ўрок педагога «Калабок, ці Як не знайсці сваё месца ў жыцці». Настаўніца правяла паралелі паміж персанажамі казкі і тымі іх якасцямі, што перашкаджаюць дасягнуць значных вынікаў. Да таго ж напрыканцы Святлана Румянцава правяла майстар-клас «Ад законаў прыгажосці — да законаў стварэння тэксту».

барды барды 2

У сераду ў межах фестывалю прайшла рэгіянальная (з міжнародным удзелам) навукова-практычная канферэнцыя «Навукова-метадычная думка на Беларусі», прысвечаная стагоддзю «Беларускай граматыкі для школ Б. Тарашкевіча». У галоўным корпусе нашага ўніверсітэта яна сабрала выкладчыкаў кафедры беларускага мовазнаўства, лепшых студэнтаў-мовазнаўцаў, а таксама запрошаных гасцей — настаўніцу беларускай мовы і літаратуры віцебскай гімназіі №8 Алену Міхайлаўну Карасевіч і загадчыка аддзела сучаснай беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціну Паўлаўну Русак. Яны разам з прафесарамі Вандай Юльянаўнай Бароўка і Сяргеем Уладзіміравічам Нікалаенкам выступілі са сваімі дакладамі. Удзельнікі канферэнцыі закранулі важныя праблемы, якія тычацца сучаснай методыкі выкладання ў школах. А Валянціна Паўлаўна прапанавала прагледзець невялікі фільм, прысвечаны тэме навуковага форуму, адзначыўшы безумоўную актуальнасць і сучаснасць «Беларускай граматыкі для школ Б. Тарашкевіча».

Калі трэці дзень фестывалю быў больш адукацыйным, то чацвёрты — творчым. У чацвер адбылося выступленне самадзейных выканаўцаў беларускай песні «Пад гітару па-беларуску». Перш за ўсё прысутных пазнаёмілі з сучаснымі беларускімі гуртамі: N.R.M., Hurma, NaviBand, Vuraj і г. д. Пасля чаго студэнты розных факультэтаў (філалагічнага, гістарычнага, юрыдычнага, сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі) і спецыяльны госць — бард Міхась Рубін праспявалі пад гітару.

Завяршыўся фестываль літаратурна-музычнай кампазіцый «Мая зямля, мая Радзіма названа светла — Беларусь». Удзельнікамі канцэрта сталі не толькі беларускія, але і туркменскія студэнты. Разам яны праспявалі  «Купалінку», а Бабамырат Піргулыеў увогуле прачытаў па-беларуску верш. Можна сказаць, што кожны, хто  выступаў на сцэне так ці інакш прызнаваўся ў любові да Беларусі.

конференция 3 конференция грамматика 2
конференция 5 румянцева

Іна Шыркевіч,

Вікторыя Гучкова, студэнтка ФлФ

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"