Амбасадай ЗША ў Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены чарговы конкурс для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта для правядзення навуковых даследванняў, лектарскай дзейнасці або павышэння прафесійнага майстэрства ў навучальных установах ЗША ў 2019-2020 навучальным годзе.
Увазе кандыдатаў прапануюцца дзве прэстыжныя праграмы: праграма Fulbright Visiting Scholar Program для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандидата або доктара навук (заяўкі прымаюцца да 16 лістапада 2018 года), а таксама праграма Fulbright Faculty Development Program для выкладчыкаў ВНУ, якія не маюць навуковай ступені (заяўкі прымаюцца да 1 кастрычніка 2018 года).
Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу, патрабаваннях да кандыдатаў і парадку падачы заявак можна атрымаць ў кабінеце аддзела міжнародных сувязяў.