Календарь событий

 

9 кастрычніка ў залах Віцебскага мастацкага музея адбылося адкрыццё юбілейнай мастацкай выставы Генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пракапцова.

Ад імя Віцебскага абласного савета дэпутатаў грамату Уладзіміру Пракапцову ўручыў яго старшыня У.У. Цярэньцьеў, які павіншаваў мастака з юбілеем.

Прэмія “DOCENTO DISCIMUS” Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава ў намінацыі “Гонар і слава Alma Mater” была ўручана юбіляру Першым прарэктарам універсітэта В.В.Багатыровай. Мастака таксама віншавалі Народны мастак Арменіі Фараон Мірзаян, дырэктар Нацыянальнай галерэі Арменіі Армэн Цатуран, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў С.Баранкоўская. Але самым дарагім і цёплым было для Ўладзіміра Пракапцова віншаванне ад прафесара Алены Жукавай, якая у свой час з’яўлялася куратарам групы, дзе вучыўся студэнт мастацка-графічнага факультэта У.Пракапцоў.

Выстава Уладзіміра Пракапцова ў Віцебску не проста чарговае прызнанне гораду свайго юнацтва ў любові да яго. Гэта ўсведамленне вядомага ў свеце дзеяча мастацтва, мастацтвазнаўцы, ролі Віцебска ў гісторыі і сучаснай культурнай прасторы Беларусі, прызнанне значнасці Віцебскай мастацкай школы ў мастацтве нашай краіны і ў яго асабістым лёсе.

234 01

Віцебск Уладзімір Пракапцоў лічыць для сябе асабліва блізкім і дарагім, калыскай сваіх творчых мараў. Менавіта ў Віцебску, у далёкім 1970 годзе, пачынаўся яго шлях у МАСТАЦТВА. Вучоба на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. С.М. Кірава ў такіх мастакоў як Іван Сталяроў, Дзмітрый Генеральніцкі, Алег Арлоў, Альберт Некрасаў, Аляксандр Гаўрушка, Леанід Анцімонаў, назаўжда засталася ў яго памяці. І, канешне ж, асабліва цёплыя успаміны звязаны з тагачасным куратарам яго группы, прафесарам Аленай Жукавай.

Дваццаць год, пачынаючы з сакавіка 1998 года, Ўладзімір Пракапцоў плённа працуе на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Сёння ён заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі "Музейная справа", ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў. Яго членства ў творчых арганізацыях, саветах, камітэтах і камісіях, здаецца, немагчыма пералічыць. Уладзімір Пракапцоў з'яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, сябрам Беларускага камітэта ІСОМ і ICOMOS, членам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА, членам Падкамітэта па прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, старшынёй Рады дырэктараў рэспубліканскіх і абласных музеяў, старшынёй канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь… І пры гэтым, асабліва для віцеблян, ён застаецца простым і адкрытым, даступным для дыялогу па любых пытаннях.

2ф

1 2
3ф 4

Уладзімір Пракапцоў вядомы далёка за межамі нашай краіны, як аўтар і куратар шматлікіх музейных выставачных і выдавецкіх праектаў, навуковых каталогаў і кніг па беларускім мастацтве. Пад яго кіраўніцтвам у апошнія гады ў музеі значна актывізавалася міжнародная навуковая дзейнасць. Менавіта дзякуючы актыўнай пазіцыі У.Пракапцова складзены Дамовы аб супрацоўніцтве з вядучымі музеямі свету.

Як жывапісец, Уладзімір Пракапцоў з 1986 года прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах. За яго плячыма некалькі персанальных мастацкіх выстаў. Шэраг яго жывапісных твораў знаходзіцца ў калекцыях вядучых музеяў Рэспублікі Беларусь, музеях бліжняга і дальняга замежжа. Больш сарака твораў з асабістай калекцыі аўтар перадаў Добрушскаму раённаму краязнаўчаму музею, дзе створана жывапісная галерэя, якая носіць яго імя.

7 5

У Віцебску Уладзімір Пракапцоў заўжды вельмі ганаровы госць. 25 лістапада 2010 года ў Віцебскім Мастацкім музеі адбылася прэзентацыя жывапіснай кампазіцыі У.Пракапцова “Віцебскія мроі аб Парыжы”. У 2014 годзе ў межах мастацкага праекта “Вяртанне ў Віцебск” адкрылася персанальная выстава У.Пракапцова ў Віцебскай абласной бібліятэцы. А 8.08.2015 – у свой дзень нараджэння – мастак прэзентаваў у Віцебскім мастацкім музеі кампазіцыю “Мой Віцебск”, якая сёння ўпрыгожвае афішу дадзенай выставы. Сёлетняя экспазіцыя рэтраспектыўная: у ёй можна ўбачыць як творы мастака студэнцкай пары, так і літаральна нядаўна напісаныя жывапісныя кампазіцыі цэнтральнымі вобразамі ў якіх паўстаюць Віцебск і Беларусь.

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўста,

куратар выставы.

Фотаздымкі Юрася Шэпелева

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"