Календарь событий

 
0 1131x1600 1 1131x1600

11 студзеня у  Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстава былога выкладчыка кафедры выяўленчага мастацтва, сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Філіпава. Гэта ўжо другая яго персанальная выстава жывапісных твораў, прысвечаная Віцебску, пад назвай “Мелодыі Віцебску 2”. У параўнанні з першай экспазіцыяй, прадстаўленай віцебскаму гледачу у 2016 годзе, на ёй экспануецца шэраг зусім нядаўна напісаных гэтым выдатным мастаком віцебскіх краявідаў.

DSC 7930 1600x1296 DSC 7932 1600x1332

Аляксандр  Філіпаў  нарадзіўся ў Віцебску ў 1932 г., першыя ўрокі  выяўленчай граммоты прайшлі пад кіраўніцтвам маці, якая скончыла Беларускі дзяржаўны мастацкі тэхнікум ў Віцебску,  і выкладала ў гэтай навучальнай установе ў 1930-х гг. малюнак.

У 1957-1961 гг. А.Філіпаў вучыўся ў Віцебскай мастацка-графічнай  педагагічнай вучэльні, а затым – у 1963-1968 гг. працягваў навучанне на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя  С.М. Кірава.

З 1981 г. па 1998 г. мастак  працаваў  старэйшым выкладчыкам  на кафедры выяўленчага мастацтва вышэй указанай установы, выкладаў малюнак і жывапіс.

DSC 7934 1600x1112

На выставе прадстаўлены, галоўным чынам, гарадскія архітэктурныя краявіды. Творчасць Аляксандра  Філіпава  адрознівае імкненне да паэтызацыі і гісторыка-творчай рэканструкцыі вобраза  даваеннага Віцебска, выразны, сакавіты жывапіс.

DSC 7937 1371x1600

Дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва,
кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы М.Л. Цыбульскі.

Фота Г.Каржанеўскага

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"