20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, у ВДУ імя П.М. Машэрава адбылася святочная акцыя. Студэнты выконвалі вакальныя кампазіцыі і чыталі вершы на сваіх родных мовах і на мовах, якія яны вывучаюць ва ўніверсітэце. У мерапрыемстве прыняў удзел ваенны камісар Віцебскай вобласці Сяргей Кунахавец.
Таксама ў рамках Адзінага дня інфармавання, які быў арганізаваны ў канферэнц-зале ВДУ, усе ўдзельнікі напісалі дыктоўку на беларускай мове.
Больш фотаздымкаў – у групе «Медыяцэнтр ВДУ».
















