«І мова наша – з-пад крыла душы» – так называлася мерапрыемства, якое праходзіла 19 лютага на філіяле кафедры беларускага мовазнаўства ў сярэдней школе №4 г.Віцебска. Студэнткі філалагічнага факультэта ВДУ распрацавалі цікавую праграму, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. З дапамогай інтэлектуальных гульняў, у якіх выкарыстоўваліся безэквівалентныя словы, фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі беларускай мовы, усе прысутныя змаглі праверыць і назапасіць свае лінгвістычныя веды. Таксама школьнікі і студэнты філалагічнага факультэта прадэманстравалі цудоўнае валоданне родным словам. Прагучалі такія вершы як: “Родная мова” Пімена Панчанкі, “Матчына мова” Алеся Бачылы, “Світанняў я с табой не сустракаў” Рыгора Барадуліна і г. д., якія яшчэ раз паслужылі доказам таго, што наша мова вельмі мілагучная, прыгожая і непаўторная. Уздымаліся таксама пытанні адносна захавання і папулярызацыі беларускага слова. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства меў магчымасць выказацца і вызнацыць для сябе, якая мова для яго з’яўляецца роднай.

Завяршыла імпрэзу дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Алена Сяргееўна Дзядова словамі: «Беларускую мову трэба падтрымліваць усімі намаганнямі: шанаваць, перадаваць у спадчыну нашым нашчадкам, бо ў ёй нашы карані, наша гісторыя. Гаварыце па-беларуску!»

IMG 2663 IMG 2666
IMG 2677 IMG 2688
IMG 2696 IMG 2724
IMG 2730 IMG 2737
IMG 2766 IMG 2780

 

Анастасiя Альхімовіч,

студэнтка філалагічнага факультэта

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: vsu@vsu.by

Социальные сети:

@ Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"