Да 60-гадовага юбілею мастацка-графічнага факультэта і 70-годдзя мастака была прымеркавана выстава Віктара Крука «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні», якая адкрылася ў Віцебскім мастацкім музеі 6 верасня.

69857364 184438105920430 827498189140525056 n 70557070 2417161411854470 5097219057489281024 n

З 1974 года мастак жыве ў г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласці, працуе ў школе мастацтваў. З 1996 года – сябра Беларускага саюза мастакоў. У 2014 годзе В. Круку прысвоена Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны – 2014» за высокі прафесіяналізм, значныя асабістыя дасягненні ў галіне мастацтва, развіццё мастацкай творчасці, выхаванне падрастаючага пакалення. А ў 2019 ён узнагароджаны медалём «Святога Канстанціна Жданава», які 10 мая Віктару Круку ўручыў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

afisha annotation

Партрэты, напісаныя В. Круком, па сваёй вобразнасці не толькі паліфанічныя, але і падкрэслена метафарычныя. Большасць з іх мае некалькі сэнсавых планаў, некалькі узроўняў прачытання. Не дзіўна, што ў партрэтах мы можам убачыць не толькі канкрэтных, добра вядомых нам людзей, але і постаці герояў сваёй эпохі. У кожнай з пейзажных кампазіцый, у кожным з партрэтаў існуе выразная сэнсавая дамінанта, якая часам набліжае творы да тэматычных кампазіцый. Разам з тым, мастак заўсёды дамагаўся эмацыянальнай выразнасці менавіта жывапіснымі сродкамі, не ўпадаючы ў апавядальнасць і ілюстрацыйнасць.

kruk 021 70139125 2417161205187824 7906111103384420352 n

Творы Віктара Крука знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея Максіма Багдановіча (Мінск), Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, прыватных калекцыях Беларусі, Велікабрытаніі, Германіі, ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі.

kruk 041 kruk 101

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"