22 лютага адразу ў некалькіх залах Віцебскага мастацкага музея адкрылася вялікая выстава латвійскай графікі «Лісты з Латвіі». У экспазіцыі больш 70 твораў, якія прадставілі 25 мастакоў, што ўваходзяць у аб’яднанне «Grafikas kamera (Камера графікі)». Куратарам выставы з латвійскага боку выступіла вядомы графік, Ілзэ Лібіетэ, якая доўгі час узначальвала гэта аб’яднанне.

Аб’яднанне «Камера графікі» было створана ў 1994 годзе пасля ліквідацыі Латвійскага мастацкага фонду, які доўгія гады кіраваў і клапаціўся пра майстэрні гравюры. Мэтамі аб’яднання сталі папулярызацыя графічнага мастацтва, забяспечэнне даступнасці літаграфічнай тэхнікі для сяброў Саюза мастакоў Латвіі і іншых зацікаўленых асоб, ажыццяўленне мастацкай адукацыі ў галіне друкарскіх тэхнік для для студэнтаў Акадэміі мастацтваў, Даўгаўпілскага ўніверсітэта, студэнтаў Рыжскай мастацкай школы імя Я.Разэнталя, а таксама іншых мастацкіх школ, арганізацыя творчых майстэрняў, летніх сесій, канферэнцый па праблемах развіцця графікі, выстаў графічных твораў ў Латвіі і іншых краінах свету. І, канешне ж, клопатам аб’яднання стала захоўванне вялікай калекцыі графічных твораў і яе папаўненне работамі сучасных мастакоў.

2

5ф 7
Gunars Krollis Triptych Three Eastern Teauties III Kate Serzane Body of sea I II III 2

На віцебскай выставе можна азнаёміцца з работамі латвійскіх мастакоў некалькіх пакаленняў, якія рэгулярна прадстаўляюць сваю краіну на міжнародных фэстах і з'яўляюцца лаўрэатамі прэстыжных біенале і трыенале графікі. Сярод іх Андрыс Абілеўс, Ілгнэсэ Авоціня, Аляксандр Бочэ, Ансіс Бутнарс, Інара Гарклава, Відага Грынберга, Мая Драгунэ, Алена Кажэўнікава, Сяргей Калецэнка, Марутэ Клуша, Інгуна Кроле-Ірбэ, Гунарс Кроліс, Агнеса Курземніэцэ, Ілзэ Лібіетэ, Паўліс Ліепа, Інэсэ Ліецкалніня, Іева Нагліня, Аніта Нікульцава, Ганна Орніня, Вілніс Путрамс, Ласма Пуятэ-Стурэ, Катэ Сержанэ, Дарта Хофманэ, Олафс Шавеліс, Ларыса Шэлар. Творы асноўнай большасці ўдзельнікаў экспазіцыі ёсць у шматлікіх сусветна вядомых музеях.

8

8ф Olafs Savelis Confidence

Anna Ornina Manschester 2005

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, сакуратар выставы

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"