5 снежня ў Віцебскім Мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы славутага беларускага акварэліста, у недалёкім мінулым нашага калегі Аляксандра Карпана (1953-2016). Дадзеная экспазіцыя, прымеркаваная да 65-гадовага юбілею мастака, уключае кампазіцыі, што былі напісаны ў розны час. Ёсць сярод іх і творы апошняга года яго жыцця.

Гэта выстава, нібыта дзіўны калейдаскоп застыўшых у часе цудоўных, шчаслівых і непаўторных імгненняў творчасці выдатнага майстра акварэлі. Увасобленыя ў чаруючых сваёй вытанчанасцю і прафесіяналізмам работах гэтыя імгненні дазваляюць дакрануцца да сапраўды ўнікальнай з’явы ў гісторыі віцебскай акварэльнай школы. Без перабольшванняў, Аляксандр Карпан – яе гонар, адзін з самых таленавітых беларускіх акварэлістаў канца ХХ пачатку ХХІ стагоддзя. І творы гэтага мастака таму выдатнае паццвярджэнне.

afisha annotation s
47386419 2188311047905897 6409506448895639552 o 47571410 2188310794572589 463754694422953984 o
47455481 2188311181239217 6977646329128288256 o 47571568 2188311847905817 386004971637702656 o

Аляксандр Карпан нарадзіўся 6 лістапада 1953 года ў г. Стараканстанцінаў ва Ўкраіне. У 1979 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута імя С.М. Кірава, дзе вучыўся ў выдатных майстроў графікі і акварэлі – І.М. Сталярова і А.І. Мемуса.

З 1979 па 2014 гг. Аляксандр Карпан выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Ён быў адным з самых паважаных педагогаў па мастацтву, сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. З 1991 года з'яўляўся сябрам Беларускага саюза мастакоў. Вялікую ролю ў творчасці Карпана, па яго прызнанні, мелі стажыроўкі ў Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя У.І. Леніна ў К.М. Максімава і М.М. Растоўцава. А таксама ў Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбурга ў Д.І. Волкавай і М.М. Герасімава.

Як мастак Аляксандр Карпан сфармаваўся напачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя, абраўшы ў якасці асноўных творчых арыенціраў прынцыпы рэалістычнага, фігуратыўнага жывапісу і пачуццё гармоніі. Здаецца ніколі ў жыцці ён не імкнуўся пераймаць чужыя манеры пісьма, быў шчыры, але пры тым з асаблівай павагай адносіўся да самых розных стыляў, эксперыментаў, шматграннага сусветнага мастацкага вопыту. Пры усёй сур’ёзнасці стаўлення да мастацтва ён пісаў свае акварэлі неяк надзвычай лёгка, здавалася што неутаймаваная стыхія адной з найбольш складаных тэхнік жывапісу была для яго зразумелай і цалкам яму падуладнай. Аднолькава таленавіта Карпан працаваў у розных жанрах, хоць і аддаваў перавагу нацюрморту, пейзажу і партрэту. Творы мастака адрозніваюць падкрэсленая глыбіня вобразнасці, высокае майстэрства выканання і, канешне ж,. непаўторна індывідуальная стылістыка.

47573052 2188304947906507 4372554385553620992 o 47574702 2188302744573394 1480330447878619136 o

Пачынаючы з 1979 года Аляксандр Карпан з'яўляўся актыўным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў, міжнародных і рэспубліканскіх пленэраў, прысвечаных І. Хруцкаму, С. Заранка, Я. Драздовічу, І. Сікоры, В. Быкаву і Р. Барадуліну. За апошнія два дзесяцігоддзя А. Карпан атрымаў прызнанне і найвышэйшыя адзнакі прафесіяналаў і гледачоў на буйных міжнародных акварэльных біенале ў Каўнасе (Літва), Шэньжэне (КНР), Санкт-Пецярбургу і Петразаводску (Расія), Віцебску і Полацку (Беларусь). Мастак неаднаразова праводзіў майстар-класы ў Віцебску, Мінску, у Цэнтры Марка Ротка ў г. Даўгаўпілсе (Латвія), у онлайн-прасторы.

За гады сваёй працы на кафедры выяўленчага мастацтва Аляксандр Карпан падрыхтаваў вялікую колькасць вучняў, многія з якіх сталі яркімі творчымі індывідуальнасцямі і сёння вядомыя не толькі ў Беларусі але і за яе межамі.

Творчасць Карпана адзначана граматай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, граматамі Беларускага саюза мастакоў, ён неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі і ганараваўся званнем лаўрэата на міжнародных выставах-конкурсах акварэлі. Мастак узнагароджаны юбілейным медалем Таварыства акварэлістаў Санкт-Пецярбурга. Сярод апошніх дасягненняў мастака – прэмія гарадской думы горада Ліепая, атрыманая ім літаральна за месяц да смерці па выніках удзелу ў міжнародным пленэры «Ліепайская марына – 2016».

47318146 2188303914573277 7130256404169883648 o 47579097 2188304667906535 4329213655821320192 o

Творы Аляксандра Карпана захоўваюцца ў зборах Полацкага гісторыка- архітэктурнага музея-запаведніка, Віцебскага мастацкага музея, аддзела культуры г. Нінбурга (Германія), аддзела культуры г. Вецлара (Германія), Саюза мастакоў г. Брэмена (Германія), Таварыства беларуска-нямецкага сяброўства г. Куксхафэна (Германія), а таксама ў прыватных калекцыях ў Аўстрыі, Англіі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Грэцыі, ЗША, Ізраілю, Італіі, Ірландыі, Канады, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Эстоніі.

Тэкст: Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

Фотаздымкі: Юрась Шэпелеў

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"