20 лістапада у Народным літаратурным музеі ВДУ імя П.М. Машэрава адбылася творчая імпрэза «Птушка ў вечным палёце», якая была прысвечана 70-годдзю са дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Студэнты 43 групы філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры літаратуры Вольгі Іванаўны Русілкі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю. На сутрэчу запрасілі выдатную настаўніцу беларускай мовы і літаратуры, Ганаровага грамадзяніна Першамайскага раёна Тамару Аляксандраўну Курыльчык і актрысу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Раісу Сцяпанаўну Грыбовіч.

Тамара Аляксандраўна Курыльчык з’яўлялася старастай групы, у якой вучылася Яўгенія Янішчыц, таму з радасцю і падзялілася ўспамінамі і цікавымі звесткамі пра паэтэсу. Госця падаравала ў фонд музея рэдкія літаратуразнаўчыя матэрыялы, звязаныя з творчасцю Яўгеніі Янішчыц.

Зямлячка паэтэсы Раіса Грыбовіч распавяла пра жывапісныя палескія мясціны, пра раку Ясельду, што натхнялі Яўгенію Янішчыц. Таксама Раіса Сцяпанаўна вучылася ў Мерчыцкай школе ў аднаго настаўніка Аркадзія Міронавіча Грэчкі, які і заўважыў талент яшчэ юнай Жэні. Актрыса разам з удзельнікамі праспявала песні палескага краю, якія надалі асобы каларыт творчай сустрэчы.

Сустрэча атрымалася цёплай і стала карыснай для студэнтаў-філолагаў.

Sgj tIsUSbw

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"