У пачатку лістапада ў залах Музея прыватнага калекцыяніравання ў межах «Дзён мастацтва Латвіі ў Віцебску» адкрылася выстава сусветна вядомага латышскага скульптара, медальера і графічнага дызайнера Яніса Струпуліса. Суарганізатарам дадзенага праекта разам з ВДУ імя П.М.Машэрава выступіла Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску.

Дыяпазон творчасці Яніса Струпуліса даволі шырокі: ад медалёў, прысвечаных гарадам Латвіі, сусветна вядомым дзеячам навукі, культуры, мастацтва, знакавым падзеям, да дзяржаўнага герба Латвіі і дызайна сучасных грошай. У 1970-я гады ім была створана выдатная беларуская серыя, у якую ўвайшлі медалі, прысвечаныя Ф. Скарыне, С. Полацкаму, С. Буднаму, В. Цяпінскаму, М. Сматрыцкаму і інш. Некалькі з іх у мінулым годзе Я. Струпуліс перадаў у дар Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею.

1 afisha small 2 explikacja

У дадзенай экспазіцыі. прадстаўлены творы 1976-2016 гг. Безумоўна, на працягу гэтага часу змяняліся творчыя прыярытэты майстра, але, здаецца, нязменным заставалася майстэрства і вытанчаная, лаканічная манера пластычнай мадэліроўкі. Разважаючы пра аўтарскую манеру Яніса Струпуліса ў медальерным мастацтве, напэўна, можна казаць і пра своеасаблівую «аўтарскую рэжысуру» кампазіцыі, і падкрэслены інтэлектуалізм вобразаў.

Яніс Струпуліс нарадзіўся 28 студзеня, 1949 года ў латышскім мястэчку Вецпіебалга (Vecpiebalga). У 1964 годзе скончыў пачатковую школу ў Яўнпіебалгскім краі, а ў 1966 – сярэднюю школу ў Валцы. У 1973 – завяршыў навучанне на скульптурным аддзяленні Латвійскай акадэміі мастацтва. З 1975 па 1985 гадах працаваў сцэнічным дызайнерам на Латвійскім тэлебачанні, мастаком па афармленню інтэр’ераў у Рыжскіх майстэрнях дэкаратыўнага мастацтва. З 1985 – мастак-фрылансер.

З 1971 года прымае ўдзел у выставах, правёў больш за 30 персанальных выстаў у розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі (2014, Музей Янкі Купалы, Мінск). З 1975 года стварыў больш за 770 медалёў. Сярод іх медаль імя вядомай латышскай пісьменніцы і мастачкі Маргарыты Старасце, якая ўручаецца «Фондам Карліса». Я. Струпулісам распрацавана пластычная мадэль (эталон) Дзяржаўнага герба Латвіі (1990). Разам з Гунарсам Лусісам з’яўляецца аўтарам дызайна адноўленых у 1992 годзе манет Латвіі – латаў. Пасля пераходу Латвіі ў 2014 годзе на «евра» Я. Струпуліс з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў дызайна латвійскіх варыянтаў «еўра» манет. Сааўтар дызайну шэрагу калекцыённых манет, якія выпускаў Банк Латвіі, а таксама манет, распрацаваных да 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі і прысвечаных яе гістарычным абласцям.

2пп

3фф 3ффф

Аўтар памятных мемарыяльных дошак шэрагу вядомых асоб, такіх як Эрнст фон Бергман (2011), Іаган Крыстаф Броцэ (1996), Эрнэст Брасціньш (2007), Хэрбертс Тымерс (2006), Крыстаф Хаберланд (1994) і Аляксандрс Тыпайніс (2006) Рыхард Вагнер (2013), Аскар Строк (2013), У. Высоцкі (2013) і інш.

Сярод узнагарод: Гран-пры на Трыенале медальернага мастацтва краін Балтыі (1995), прэміі на Трыенале медальернага мастацтва ў 1986 і 1989 гадах, залатыя медалі на Х (1992) і XII (1996) Біенале Дантэ, прыз Паула Страдыня (Pauls Stradins Prize) ад імя Музея гісторыі медыцыны і Акадэміі навук Латвіі (1997), прыз Таварыства Дантэ Аліг’еры ў Латвіі (2010), прэмія Я. Райніса Акадэміі навук Латвіі (2013).

buklet1 small buklet2 small

У 2009 годзе ўганараваны вышэйшай узнагароды Латвіі – Ордэна Трох зорак. Сябра Саюза мастакоў (1978) і Саюза дызайнераў Латвіі (1994), Прэзідэнт Клуба медальернага мастацтва Латвіі (з 1989), член FIDEM (Fédération Internationale de la Médaille d'Art – міжнароднай федэрацыі медальернага мастацтва) і дэлегат у ёй ад Латвіі, (1993), Ганаровы член Латвійскай акадэміі навук (1994), член Таварыства медальернага мастацтва Германіі (1998). Творы мастака знаходзяцца ў 60 музеях 18 краін свету.

3 4ф

4ыы

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"