Арганізатарамі навуковага форуму традыцыйна выступілі гістарычны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава і ДУА “СШ № 21 г. Віцебска”. У Год малой радзімы канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел вучні школ і гімназій г. Віцебска і г. Полацка, а таксама студэнты гістарычнага факультэта нашага ўніверсітэта, стала сапраўдным святам краязнаўства.

IMG 5637

IMG 5673 IMG 5643

Выступленні ўдзельнікаў па дзвюх узроставых секцыях ацэньваліся кампетэнтным журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя гісторыкі і краязнаўцы. Акрамя таго, перад моладдзю выступіў знакаміты віцебскі краязнавец, “Чалавек года Віцебшчыны – 2017” Аркадзь Падліпскі, які прадставіў свае кнігі, прысвечаныя гісторыі роднага горада, знакамітым віцяблянам, а таксама будынкам і помнікам Віцебска. Вялікую зацікаўленасць прысутных выклікаў майстар-клас сяброў клуба гістарычнай рэканструкцыі “Таварышы па зброі”. А выдатны краязнавец з Міёр, настаўнік і стваральнік некалькіх музеяў, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Вітаўт Ермалёнак распавёў пра саракагадовы вопыт пошукавай працы краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага”.

IMG 5670

IMG 5669 IMG 5679
IMG 5703 IMG 5712

IMG 5689

Акрамя дыпломаў пераможцы атрымалі кнігі краязнаўцаў з аўтографамі.

Фотаздымкі: Аляксандр Гергаеў, студэнт гістарычнага факультэта

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"