Сакавік на філалагічным выдаўся асабліва прадуктыўным. З 19 сакавіка пачаўся тыдзень кафедры літаратуры. У рамках гэтага тыдня адбыўся інтаграваны праект, які ўзначаліла Ірына Вацлаваўна Саматой. Удзельнікамі сталі філалагічны і біялагічны факультэты. Студэнтка 4 курса біялагічнага факультэта, Церашкова Яніна, правяла падарожжа па водных прасторах Беларусі, данесла да слухачоў інфармацыю пра воды нашай краіны: азёры, рэкі, вадасховішчы, месца іх знаходжання, адкуль паходзяць назвы і г.д. Прынялі ўдзел у праекце студэнты 2 і 3 курсаў філалагічнага факультэта, чыталі тэматычныя вершы, спявалі песні. Прадэманстраваў сваю фотавыставу ’’Блакіт азёр і срэбра рэк’’ кандыдат біялагічных навук, дацэнт Леанард Міхайлавіч Мяржвінскі, расказаў аб сваіх пажарожжах па розных мясцінах Беларусі, запрасіў на сваю фотавыставу, якая адбудзецца ў гарадской ратушы 6 красавіка. Час ляцеў хутка, трэба было завяршаць сход, удзельнікі прапанавалі скончыць яго на песеннай ноце і разам заспявалі. Усе разыходзіліся з цудоўным настроем.

1 min

Працягнуў тыдзень вечар паэзіі і аўтарскай песні «Вясна ў горадзе», наведаць які мог кожны жадаючы. Прагучалі песні на вершы паэтаў Барыса Рыжына, Максіма Жыгаліна ў выкананні студыі аўтарскай песні. Удзельнік студыі, Аляксандраў Леанід, выканаў песню на вершы Іосіфа Бродскага «Ніадкуль з любоўю» Удзельніцы літаратурнай гасціннай, Анастасія Катушонак і Вікторыя Лукашэвіч, пазнаёмілі з сабой , расказалі аб сваёй творчасці , правялі літаратурную дуэль, якая скончылася абяцаннем вечнага сяброўства. Песняй  «Бумеранг» завяршылі вечар паэзіі, які згуртаваў усіх тых, хто сабраўся, зрабіў бліжэй адзін да аднаго. Загадчык кафедры літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Віктараўна Лапацінская звярнулася да ўсіх прысутных з падзякай, пажаданнямі шчасця, здароўя, добрага вясновага настрою.

2 min 3 min

Тыдзень кафедры літаратуры не спыняўся. 21 сакавіка адбыўся літаратурны батл сярод каманд філалагічнага факультэта, у якім студэнты паказалі свае веды ў літаратуры, паэзіі, культуры. Вядучы батла, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Віталь Феліксавіч Падстаўленка прадставіў судзей батла і распачаў яго. Кожная каманда пры дапамозе візітнай карткі прадставіла сябе, пасля пачаліся конкурсы: “гонка за лідарам”, “конкурс капітанаў”. Паназіраўшы за ўдзельнікамі стала зразумела, што філфакаўцы вельмі разумныя і таленавітыя, ведаюць паэзію роднага краю.Батл быў скончаны добра, пакрыўджаных не было, перамагло сяброўства. Тры каманды атрымалі дыпломы і салодкія падарункі. Такія мерапрыемствы ад кафедры дапамаглі замацаваць сяброўства, чуласць і павагу паміж студэнтамі.

4 min

Завершилась неделя кафедры литературы праздничным концертом. Декан филологического факультета, профессор Сергей Владимирович Николаенко поблагодарил преподавателей за возможность приблизиться к культуре нашей страны, почувствовать красоту и благозвучие слова. Уступил место поэтическому театру филологического факультета  «Бродячая собака», который продемонстрировал  прекрасное исполнение песен, танцев, стихотворений.

 

5 min 6 min
7 min 8 min
9 min 10 min

Такой насыщенной и познавательной была программа Недели кафедры литературы. Смотрите телеверсию поэтического театра “Бродячая собака” скоро на ТВУ.

11 min min

© Пресс-центр филологического факультета

Автор: Алина Карпызина, студентка 11 группы

© Отдел медиакоммуникаций “Медиацентр ВГУ”

Фото: из архива пресс-центра филологического факультета, их архива отдела медиакоммуникаций 

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"