12 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы прафесара кафедры выяўленчага мастацтва, мастацтвазнаўцы, мастака-жывапісца, педагога Міхася Цыбульскага пад назвай “Луналі ў небе аблокі”. У экспазіцыі прадстаўлена больш 30 твораў, якія выкананы ў тэхніцы алейнага жывапісу і гуашы.

Загадчык аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. і куратар выставы Святлана Кот адзначае: “У абсалютнай большасці прадстаўленых у экспазіцыі твораў менавіта неба з’яўляецца галоўным кампазіцыйным і эмацыйным цэнтрам. Мастак рэдка піша ясны, статычны дзень – яго вабіць дынаміка аблокаў. Пейзажы мастака транслююць ідэю велічы і бязмежнасці прыроды, перад якімі глядач застаецца сам-насам. Гэта жывапіс вялікіх прастор, подыху ветру і ўрачыстай цішыні.

Шырокія, пастозныя, амаль стыхійныя мазкі – гэта не толькі адметная манера пісьма мастака, але і неабходнасць: працуючы на адкрытым паветры, аўтар піша вельмі хутка, каб зафіксаваць канкрэтны, імгненны стан неба, пакуль яно не змянілася.

У экспазіцыйнай практыцы Міхася Цыбульскага эцюд цалкам ураўнаваны ў правах са станкавай карцінай. Аўтар знарок не «загладжвае» і толькі нязначна дапрацоўвае свае пленэрныя працы ў майстэрні, паколькі менавіта ў эцюдзе захоўваецца тая жывая шчырасць і сапраўдная драматургія моманту, якую немагчыма штучна адтварыць у цішыні студыі”.

1 2
3 4
5 6
7 8
9 10

11

Фотаздымкі Д.Кузьміча, М.Сергеенкі

ГБЖмин МолодежьПротивНаркотиков МолодежьБеларуси Радио ERIP logo Стравита
ПравоБу ПатриотБу АбитуриентБу ПравовойФорум РейтенговаяОценка qr code 3 учеба
ВитебскиеВести Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Витебский государственный университет имени П. М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

phone (+375 212) 37-82-81, (+375 33) 370-01-10 (приёмная комиссия: по вопросам поступления)

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Режим работы: 8:30-13:00, 13:30-17:00

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П. М. Машерова"