На факультэце гуманітарных ведаў і камунікацый стартаваў Фестываль беларускага слова. Першымі ў гэтым цудоўным свяце слова далучыліся нашы госці – студэнты з Туркменістана.
Для іх прыгатавалі сапраўды цёплую і душэўную сустрэчу:
- Каравай па-беларуску;
- Народная гульня "Ручаёк" – пары прайшлі праз жывы калідор, створаны нашымі ліцэістамі;
- Цікавая прэзентацыя пра Беларусь;
- Вывучылі 6 важных беларускіх слоў;
- І сабралі пазл-карту нашай роднай краіны!
Гэта быў дзень поўны сяброўства, цяпла і адкрыццяў. Вялікі дзякуй усім удзельнікам. Арганізатарам і выкладчыкам – за ідэю і веды, ліцэістам – за энтузіязм і энергію, а нашым гасцям з Туркменістана – за тое, што сталі сёння сапраўднай часткай нашай сяброўскай суполкі.
Фестываль працягваецца. Чакаем усіх на наступных мерапрыемствах.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
























