Календарь событий

 

Народны літаратурны музей ВДУ імя П.М. Машэрава 17 кастрычніка ў 11.30 (аўдыторыя 607) запрашае на творчую сустрэчу з  паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. У праграме: прэзентацыя кнігі Леаніда Дранько-Майсюка “…Натуральны, як лінія небасхілу”, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Танка; вершы, песні ў выкананні Эдуарда Акуліна.

risunok

Леанід  Дранько-Майсюк – адзін з самых вядомых і папулярных беларускіх пісьменнікаў, чые вершы, паэмы, эсэ, апавяданні, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, пераклады, публічныя выступленні, тэксты песень, тэксты для тэатрльных пастановак і музычных п’ес высока ацэненыя сучаснікамі. Статус выдатнага мастака, з плёнам якога звязваецца ўзровень развіцця ўсёй беларускай літаратуры, Л.  Дранько- Майсюк пацвердзіў сваімі кнігамі. Сярод іх  - зборнікі вершаў “Вандроўнік” (1983), “Тут” (1990), “Акропаль” (1994), “Гаспода” (1998), “Паэтаграфічны раман” (2002), “Цацачная крама” (2008), “Анёлак і я” (2009), “Кніга для спадарыні Эл” (2012) і інш.

Эдуард Акулін  – беларускі паэт, перакладчык, бард. Аўтар зборнікаў паэзіі  “Лес дзённага асвятлення” (1988), “Непрычалены човен” (2003), “Святочная ноч” (2013) і інш., драматычнай містэрыі “На Каляды” (1996), песенных магнітаальбомаў: “Мая Крывія” (1995), “Як яна і я” (2000), “Не магу жыць без крыл” (2012). Перакладае з украінскай , польскай, літоўскай, славенскай, балгарскай і нямецкай моў.

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"