Календарь событий

 

13 мая на вуліцы Чэхава, 11 г. Віцебска (вучэбны корпус №2) адбылося адкрыццё памятнай дошкі мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава (аўтар – Сяргей Сотнікаў, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва).

Па словах Міхаіла Цыбульскага, дацэнта кафедры выяўленчага мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта, гэтае знакавае мерапрыемства, якое адбываецца ў дні святкавання 110-годдзя ВДУ імя П.М. Машэрава, ставіць першую кропку ў вызначэнні ролі віцебскай мастацкай школы другой паловы XX стагоддзя. Мемарыяльная дошка прысвечана выкладчыкам і выпускнікам Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча, а таксама мастацка-графічнага факультэта, якія ў свой час працавалі ў гэтым будынку. Тут вучыліся тыя мастакі, якія сёння з’яўляюцца гонарам Віцебскай мастацкай школы.

Намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Віктар Глушын адзначыў: «Прыемна, што ў нашым горадзе шануецца памяць аб Віцебскай мастацкай школе. Тут былі і ёсць мастакі, якімі мы ганарымся. І вельмі добра, што ў дні святкавання 110-годдзя ўніверсітэта адкрываецца такая лаканічная і творчая дошка, якая будзе нагадваць пра тое, што ў гэтым прыгожым будынку размяшчаліся дзве ўстановы, якія заклалі важны падмурак мастацкай школы другой паловы XX стагоддзя».

Адным з ганаровых гасцей мерапрыемства быў Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Ганаровы прафесар ВДУ iмя П.М. Машэрава, выпускнік мастацка-графічнага факультэта 1975 года. Ён выказаў словы падзякі сваім выкладчыкам, якія ў свой час вучылі яго не толькі мастацтву, але і жыццю.

IMG 5651 IMG 5676
IMG 5677 IMG 5701
IMG 5716 IMG 5725
IMG 5738 IMG 5752
IMG 5764 IMG 5780

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: vsu@vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"