29 кастрычніка ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы Ганаровага прафесара ВДУ, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова пад назвай «Мая Беларусь» (куратар выставы – М. Цыбульскі).

29 чэрвеня адбыўся чарговы савет універсітэта. Перш чым перайсці да абмеркавання надзённых пытанняў, рэктар ВДУ імя П.М. Машэрава, доктар эканамічных навук, прафесар Валянціна Васільеўна Багатырова ўручыла выкладчыкам і студэнтам дыпломы, граматы і падзякі.

Першы прарэктар Дзмітрый Анатольевіч Антановіч на савеце ўніверсітэта ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу ВДУ на найлепшыя навукова-даследчыя работы і конкурсу на найлепшыя навукова-даследчыя работы сярод маладых навукоўцаў.

Літаратурны і біялагічны музеі ВДУ імя П.М. Машэрава ў другі раз пацвердзілі статус «народны». Біялагічны музей быў заснаваны ў 1975 годзе і сёлета адзначае свой 45-гадовы юбілей. У аснове яго экспазіцыі – калекцыйныя матэрыялы, сабраныя выкладчыкамі кафедры заалогіі.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава ужо ў сёмы раз правёў традыцыйную гарадскую акцыю “Праз дыялог моў — да душы, да сэрца”.

21 лютага ВДУ імя П.М. Машэрава адзначыў Дзень роднай мовы. Святочныя акцыі, марафон беларускай паэзіі, круглы стол з удзелам прадстаўнікоў улады, таварыства беларускай мовы, дзеячаў культуры, студэнтаў і выкладчыкаў.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВДУ таксама далучыліся да свята. У нашым універсітэце прайшоў анлайн-марафон «110 год мова гучыць у ВДУ», падчас якога ўдзельнікі чыталі вершы на беларускай мове.

Прадстаўнікі БРСМ і студэнты ваеннай кафедры нашага ўніверсітэта 13 лютага сустрэліся з воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія працуюць у ВДУ імя П.М. Машэрава. Падчас мерапрыемства кожны мог задаць пытанне ці расказаць пра тое, што яго хвалюе.

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2020 года № 7рп «Аб прызначэнні стыпендый аспірантам» на 2020 год стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны аспірантам ВДУ імя П.М. Машэрава.

Прафесар кафедры гісторыі і сусветнай культуры гістарычнага факультэта ВДУ, доктар мастацтвазнаўства Таццяна Віктараўна Катовіч стала ўладальнікам ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2019» у намінацыі «Сацыяльная сфера».

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"