Штогод у ВДУ адзначаецца свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Цыкл святочных мерапрыемстваў пачаўся з традыцыйнай акцыі «Праз дыялог моў – да душы, да сэрца». Любы жадаючы мог прыняць удзел у напісанні дыктоўкі на рускай або на беларускай мове.

22 лютага ў актавай зале галоўнага корпуса адбылася прэм’ера спектакля тэатральнай студыі Ліцэя ВДУ паводле аповесці Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» (рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Трушчанка, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту).

Кафедрай літаратуры ФГіМК праводзіўся творчы конкурс відэаролікаў і літаратурных работ, прысвечаных культурна-літаратурнай спадчыне Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся вучні IX–XI класаў.

Ва ўтульным файе другога паверха галоўнага корпуса ўніверсітэта сабраліся студэнты, навучэнцы ліцэя, выкладчыкі, супрацоўнікі і госці нашай установы вышэйшай адукацыі, каб разам адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы.

16 снежня ў залах Нацыянальнага мастацкага музея адбылося адкрыццё юбілейнай выставы выкладчыка кафедры выяўленчага мастацтва мастацка-графічнага факультэта ВДУ (1979-2014), вядомага прадстаўніка Віцебскай школы акварэлі Аляксандра Карпана.

22 снежня ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы «Героі свайго часу» заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кавалера ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалая Апіёка.

З 5 па 9 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый у восьмы раз праходзіў Фестываль беларускага слова. Сёлетні фестываль вызначаўся тэматычнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

1 снежня ў ВДУ імя П.М. Машэрава адбылася акцыя «Беларуская мова: здароўе душы». Студэнты розных факультэтаў убачылі творчыя нумары, паслухалі паэтычныя творы і сталі ўдзельнікамі спартыўнай пляцоўкі.

21 лістапада ў ВДУ імя П.М. Машэрава адбылася акцыя «Дзень нараджэння ВДУ: ты душа Беларусі – беларуская мова!», якая дала старт святочным мерапрыемствам, прымеркаваным да Дня нараджэння ўніверсітэта.

16 верасня, напярэдадні святкавання самага маладога дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня народнага адзінства – студэнты і навучэнцы Ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава прынялі ўдзел у напісанні тэматычнага рэспубліканскага дыктанта.

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"