Адрас: 210038, г. Віцебск,
вул. Чапаева, 30.
Тэл: +375 212 67 93 13, 
мтс +375 33 317 95 05
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

У 1978 годзе на базе Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1993 годзе ён быў перайменаваны ў факультэт фізічнай культуры і спорту.

За гады існавання факультэта падрыхтавана больш за 5 тысяч спецыялістаў па фізічнай культуры і спорце. Сярод іх заслужаны майстар спорту, чэмпіён Алімпійскіх гульняў па боксе Вячаслаў Яноўскі, заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па боксе Віктар Зуеў; заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па трайным скачку Аляксандр Каваленка, заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Таццяна Стукалава, заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Генадзь Аляшчук, заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Сяргей Лаўрэнаў, заслужаны майстар спорту, прызёр чэмпіянату свету па барацьбе Ігар Каныгін, заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету па спартыўнай гімнастыцы Аляксандр Туміловіч, заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы па кіданні кап'я Мікалай Грэбнеў, чэмпіён свету па спартыўнай хадзе Аляксандр Паташоў і многія іншыя выдатныя спартсмены, чые імёны ўславілі нашу краіну. Сярод сённяшніх студэнтаў таксама нямала спартсменаў, якія памнажаюць традыцыі нашай навучальнай установы. А гэта: майстар спорту міжнароднага класа, пераможца Сусветнай універсіяды студэнтаў па біятлоне С.Сімцоў, майстры спорту члены нацыянальнай зборнай РБ Д.Собалеў, О.Вазміцель, Е.Нікіфараў, С.Якушкоў, В.Антоненка. У цяперашні час на факультэце працуюць дзённае і завочнае аддзяленні, на якіх навучаюцца больш за 1000 студэнтаў.

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"