Адрас: 210038, г. Віцебск,
Маскоўскі праспект, 33.
Тэл.: (8-0212) 37 96 73
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

З новага навучальнага года (2020 – 2021) пачалася гісторыя факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый (ФГіМК) Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. ФГіМК – гэта аб’яднанне філалагічнага і гістарычнага факультэтаў.

І калі філалагічны і гістарычны факультэты – гэта слаўнае мінулае ВДУ імя П.М. Машэрава, то факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый – цікавая, насычаная новымі падзеямі будучыня.

Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый – гэта 7 кафедраў, 97 выкладчыкаў, 43 кандыдаты навук, 10 дактароў навук і больш за тысячу студэнтаў, аб'яднаных любоўю да гісторыі і слова. Зараз на ФГіМК навучаецца 1050 студэнтаў, з іх 449 – замежных студэнтаў.

На факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый функцыянуюць:

· Цэнтр кітайскай мовы і кітайскай культуры;

IMG 8404 IMG 8396

· Цэнтр французскай мовы імя Рэнэ Дэкарта;

je cro3msN8  iFGaFh0T c

· Цэнтр славянскіх моў і культур;

2 4

· Цэнтр лінгвадыдактычных практык;

3 4

· Навукова-асветніцкі цэнтр «Спадчына віцебскай зямлі»;

photo76993462 456239637 ZiFckabUZCQ

Ажыццяўляюць дзейнасць агульнафакультэцкія тэматычныя пляцоўкі:

1) «Інавацыйна-адукацыйныя тэхналогіі ў гуманітарыстыцы»;

2) «ФГіМК – ВНВК і вытворчасць»;

3) «ФГіМК пашырае межы» (Цэнтр славянскіх моў і культур, Цэнтр французскай мовы імя Рэнэ Дэкарта, Цэнтр кітайскай мовы і культуры);

4) «Цэнтр лінгвадыдактычных практык і вопыт працы: ВНУ – школа»;

5) «Свет ў разнастайнасці»;

6) «КЛІО».

У межах работы факультэцкіх тэматычных пляцовак распрацоўваюцца студэнцкія інавацыйныя праекты:

· «Free Walking Tours»;

· «Этымалагічныя эцюды»;

· «Беларусікі»;

· «Шматкроп'е»;

· PR-студыя «У пачатку было Слова»;

· «Віцебск: нясумная гісторыя»;

· праект сацыяльных студэнцкіх ініцыятыў «Пад ключ!».

Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый – гэта:

· навукова-даследчае аб'яднанне студэнтаў клуб «Краязнавец» (кіраўнік – загадчык кафедры гісторыі і культурнай спадчыны А.М. Дулаў);

· навукова-даследчая лабараторыя «Тэорыя і практыка літаратурнай творчасці» (кіраўнік – загадчык кафедры літаратуры А.У. Крыклівец);

· дыскусійны клуб «КОНТРАВЕРZА» (кіраўнік – А.Б. Дзямідаў, дацэнт кафедры філасофіі і сацыяльных навук).

На факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый адкрыты:

1) вучэбна-навукова-вытворчы комплекс «Экслібрыс» (на базе Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска);

2) вучэбна-навукова-вытворчы комплекс «Orthos» (на базе Віцебскай праваслаўнай духоўнай семінарыі).

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА

Дзённая форма атрымання адукацыі:

Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская).

Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская).

Рамана-германская філалогія.

Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі).

Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны.

Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць).

Завочная форма атрымання адукацыі

Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм).

ФГіМК – у фармаце новага пакалення!

 

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"